Жыццёвы вузел.

“Па дакументах, копіі якіх вам высылаю, маімі бацькамі з’яўляюцца: па адных — Іваноў Ф.Ф., па другіх — Ванікаў Ф.Ф. На фотаздымках, якія мне ў свой час прыслала бабуля, яе рукой напісана, што мой бацька — сын майго дзядулі Цімафея Андрэевіча Царкова. Маці — Марыя Цімафееўна Іванова. Мае ўспаміны дзяцінства звязаны з жыццём у дзядулі і бабулі Царковых, у горадзе Пестава Вяліка-Наўгародскай вобласці. У 1943 годзе, пасля блакады Ленінграда, да нас прыехала мая маці. Яна была нядоўга, і разам з дзяўчынкай Валяй, мясцовай жыхаркай, мы пайшлі з дому. У адным з гарадоў Валя згубілася ў трамваі разам з нашымі дакументамі.

Да 1945 года мы з маці блукалі па Пскоўшчыне, Беларусі, былі ў Табольску. Даўжэй затрымаліся ў Прыбалтыцы, пры ваенным шпіталі ў Латвіі. Там у ліпені 1945 года ў мяне з’явіўся брат Мечыслаў. З 1948 па 1953 год мы жылі ў пасёлку Буканяй, у Літве. У 1953-м, пасля смерці Сталіна, маці забрала малодшага брата і паехала ў Ленінград. Я застаўся жыць у суседкі Юліі Пачыганітэ. Маці за мной не прыехала, таму мяне аддалі ў дзіцячы прыёмнік. У дзіцячых дамах у Літве я быў да 1955 года. У 1956-м паступіў у Клайпедскую мараходную школу. Пры атрыманні пашпарта ў дакументах пра маіх бацькоў паведамлялася: бацька Іваноў Ф.Ф., марак гандлёвага флоту, прапаў без вестак перад вайной ці напачатку вайны; маці Іванова М.Т., медсястра па адукацыі, загінула ў лагеры ваеннапалонных у горадзе Пушкіне Ленінградскай вобласці.
На самай справе праз некаторы час маці прыехала, сказала мне, што з 1953 па 1958 год была ў турме. Калі я спытаў у яе, чаму не адпавядаюць мае анкетныя даныя і ў нас розныя прозвішчы, яна адказала, што лепш мне гэта не ведаць. А на пытанне пра родных дала адрас бабулі, з якой я некаторы час перапісваўся. Маці расказвала, што яе дзявочае прозвішча Несцерава. Яе бацькі былі саўладальнікамі мылаварнага завода ў Пецярбургу. Брат Георгій быў афіцэрам, загінуў у грамадзянскую вайну пад Адэсай. Сястра Паліна жыла ў Заходняй Украіне. У 30-я гады бацькоў маці забралі ў “чорны варанок” і павезлі ў невядомым кірунку. Пасля гэтага маці з цёткай Лізай жыла ў Кранштаце, працавала на сударамонтным заводзе. У час фінскай кампаніі была ў ваенным шпіталі, затым санінструктарам на перадавой. З маім бацькам пазнаёміліся і жылі ў Ленінградзе, у доме на Ліцейным праспекце. Я нарадзіўся ў маі 1941 года ў радзільным доме, які быў непадалёку ад гэтага месца. Мой бацька быў старшым памочнікам капітана парахода гандлёвага флоту. Яго брат Канстанцін быў геолагам. Дзякуючы яму і яго сябру мяне эвакуіравалі з блакаднага Ленінграда ў горад Пестава да бабулі і дзядулі Царковых.
Перад смерцю маці расказала майму брату тое, што раней расказаць не магла. Яна паведаміла, што ў час блакады працавала на заводзе, рабіла балванкі для снарадаў і прыняла актыўны ўдзел у “канфлікце” з майстрам, які здзекваўся з рабочых: патрабаваў долю блакаднага пайка сабе. Пасля гэтага была вымушана ўцякаць, хавацца.
І яшчэ. Прыкладна ў 1946—1947 гадах мы былі ў глыбінцы Літвы, у якой у той час “лясныя браты” ваявалі з савецкай уладай. Мы знайшлі ў лесе параненага афіцэра атрада НКУС, вылечылі яго. Потым ён дапамог мне і брату атрымаць дакументы.
Хачу знайсці звесткі пра сваіх сапраўдных бацькоў, сваякоў. І калі пашанцуе гэта зрабіць, у мяне, маіх дзяцей і брата стане лягчэй на сэрцы. Уладзімір Фёдаравіч Іваноў, Мінская вобласць”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter