Жыццё натхніла на творчасць

Малюнкамі мастака Уладзіміра Сулкоўскага ілюстраваны тры біяграфічныя кнігі для дзяцей. Яны прысвечаны Якубу Коласу, Янку Купалу і Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу
Малюнкамі мастака Уладзіміра Сулкоўскага ілюстраваны тры біяграфічныя кнігі для дзяцей. Яны прысвечаны Якубу Коласу, Янку Купалу і Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу.

Мастак расказаў, што кнігі ў фармаце апавяданняў у малюнках выпускаюцца ў серыі “Славутыя імёны”. З восені мінулага года разам з аўтарам тэкстаў Андрэем Міраслававічам выдадзены тры кнігі агульным тыражом 7 тысяч асобнікаў. “Нягледзячы на даволі высокі кошт, кнігі вельмі хутка былі распрададзеныя, што сведчыць пра вялікую цікавасць дзяцей і іх бацькоў, а таксама бібліятэк да такіх выданняў. Цяпер працую над чацвёртай кнігай серыі, прысвечанай жыццю і творчасці паэта Максіма Багдановіча”, — сказаў Ул. Сулкоўскі.

Варта адзначыць, што ў краіне ўпершыню выпускаюцца дзіцячыя кнігі з біяграфіямі славутых людзей. “У афармленні малюнкаў да біяграфічных выданняў я выкарыстаў каляровыя алоўкі, хоць раней быў перакананы: такой тэхнікай карыстаюцца толькі дзеці ў дашкольных установах”, — адзначыў Ул. Сулкоўскі.

Разам з тым, падкрэсліў мастак, падрыхтоўка кожнага малюнка патрабавала карпатлівай працы, бо біяграфічнае выданне вельмі адрозніваецца па канцэпцыі ад ілюстравання звычайных кніг для дзяцей. “Мастацкія ілюстрацыі нават у дробязях павінны адпавя-даць гістарычнай рэчаіснасці і біяграфіі пісьменніка, а яго выява ў малюнку— максімальна адпавядаць знешнасці героя кнігі на пэўным этапе яго жыцця”, — падкрэсліў Ул. Сулкоўскі.

Для стварэння малюнкаў мастак, па яго словах, карыстаўся матэрыяламі, сабранымі падчас вандраванняў па краіне на працягу многіх гадоў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter