ЖЫЦЦЯ СТАЛІЦА

Заўтра Мінск будзе адзначаць сваё 940-годдзе. Дакладней, адзначаць гэты слаўны юбілей будзе не толькі Мінск, але і ўся Беларусь. Таму што дзень нараджэння — у галоўнага горада краіны. Таму што для многіх яе грамадзян ён сапраўды — галоўны горад у жыцці. І тут нават не ў месцы прапіскі справа. Мінск — сэрца Беларусі, палітычны, эканамічны, культурны цэнтр. Жыццё кожнага жыхара нашай краіны так ці інакш звязана з Мінскам, кожны дарослы беларус хоць раз у жыцці ды бываў у сталіцы. І заўтра людзі з розных куточкаў нашай Радзімы і з-за яе межаў прыедуць віншаваць галоўны горад. Так яно і павінна быць. Гэта як на свята да вельмі паважанага чалавека, якога ўсе шануюць, аўтарытэт якога прызнаюць, якога любяць за тое, што, нягледзячы на паважаны мудры ўзрост, захоўвае зухаватасць, маладосць і бадзёрасць.

“Народная газета” таксама хоча зрабіць свайму гораду і ўсім сваім чытачам падарунак. Сённяшні выпуск “Мая сталіца” — гэта кароткі (бо пра Мінск напісаны тоўстыя кнігі, што такое ў параўнанні з імі чатыры газетныя старонкі), але змястоўны і ярка аздоблены расказ пра тое, чым можа здзівіць нават самага дасведчанага карэннага жыхара наш любімы вечна малады старажытны горад.

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter