Жыць і працаваць трэба па-людску.Старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Сяргей Ашмянцаў на пасаду кіраўніка прадстаўнічай улады абраны ў лютым 2007 года.

Прадстаўляем суразмоўцу. Старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Сяргей Ашмянцаў (на фота ў цэнтры) на пасаду кіраўніка прадстаўнічай улады абраны ў лютым 2007 года. Зрэшты, увесь яго працоўны шлях быў звязаны са сферай, якой займаецца апошнія тры гады, — служэнне людзям. Выпускнік Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі неўзабаве ўзначаліў саўгас імя Суворава на Кобрыншчыне. Ужо тады 30-гадовы дырэктар даў сабе зарок: зрабіць усё, каб апраўдаць давер людзей і развеяць іх сумненні наконт нявопытнасці маладога кіраўніка. Атрымалася. Потым — новая прыступка выпрабавання на трываласць: пасада старшыні райвыканкама ў не самыя эканамічна лепшыя гады. І тут справіўся. Пяць гадоў працы намеснікам губернатара Брэстчыны толькі ўмацавалі ў правільнасці выведзенай некалі самім для сябе формулы: “Жыць і працаваць трэба па-людску”.

Прадстаўляем суразмоўцу.

Старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Сяргей Ашмянцаў (на фота ў цэнтры) на пасаду кіраўніка прадстаўнічай улады абраны ў лютым 2007 года. Зрэшты, увесь яго працоўны шлях быў звязаны са сферай, якой займаецца апошнія тры гады, — служэнне людзям. Выпускнік Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі неўзабаве ўзначаліў саўгас імя Суворава на Кобрыншчыне. Ужо тады 30-гадовы дырэктар даў сабе зарок: зрабіць усё, каб апраўдаць давер людзей і развеяць іх сумненні наконт нявопытнасці маладога кіраўніка. Атрымалася. Потым — новая прыступка выпрабавання на трываласць: пасада старшыні райвыканкама ў не самыя эканамічна лепшыя гады. І тут справіўся. Пяць гадоў працы намеснікам губернатара Брэстчыны толькі ўмацавалі ў правільнасці выведзенай некалі самім для сябе формулы: “Жыць і працаваць трэба па-людску”.

— Заканчваецца тэрмін паўнамоцтваў дэпутатаў мясцовых Саветаў 25-га склікання. Як вы, Сяргей Дзмітрыевіч, ахарактарызавалі б этап, на працягу якога на ўсіх узроўнях прадстаўнічай улады Брэстчыны працавалі амаль тры з паловай тысячы народных абраннікаў?
— Калі гаварыць у цэлым аб рабоце дэпутацкага корпуса мясцовых Саветаў, дык з упэўненасцю магу канстатаваць: яна была паслядоўнай, прадукцыйнай. Зразумела, мы выкарыстоўвалі вопыт, назапашаны нашымі папярэднікамі. Больш за чвэрць дэпутатаў
24-га склікання працавалі і ў цяперашнім складзе аблсавета, і гэта, безумоўна, спрыяла рэзультатыўнай дзейнасці. Дэпутацкі корпус на працягу гэтых гадоў імкнуўся ўплываць на павышэнне ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва вобласці. Прыярытэтным кірункам праграм, якія прымаліся, быў дабрабыт людзей, паляпшэнне асяроддзя іх пражывання. Тое, што праграмы працуюць, — бачна.
За тры гады ўдалося зрабіць нямала. Асабліва прадукцыйным у развіцці Брэстчыны быў 2008 год, зрэшты, і мінулы атрымаўся эканамічна досыць удалым. Няўзброеным вокам відаць, якія маштабныя перамены адбыліся за гэты час у эканоміцы, сацыяльнай сферы, наколькі прыгажэйшымі сталі нашыя гарады і вёскі. Варта адзначыць, што немалая роля ў гэтым і дэпутатаў, таму што законы, якія прымаліся на ўзроўні абласнога і мясцовых Саветаў, былі накіраваны найперш на паляпшэнне ўзроўню і якасці жыцця берасцейцаў. У аснове асноў дэпутацкай работы заўжды стаяў чалавек з яго надзённымі запатрабаваннямі.

— Ад чаго, на ваш погляд, залежыць уплыў абласнога Савета дэпутатаў на стан спраў у рэгіёне?
— Абласны Савет ладзіць сваю работу ў адпаведнасці з Законам “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні”, якім і вызначаюцца яго функцыі. Найбольш важныя — прыняцце прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна, бюджэту, вызначэнне ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь мясцовых падаткаў і збораў, а таксама многія іншыя. Ад таго, наколькі глыбока і правільна распрацаваны гэтыя пытанні, у многім і залежыць далейшае развіццё рэгіёнаў, прадпрыемстваў, устаноў, у цэлым сацыяльнай сферы, а ў рэшце рэшт — жыццё людзей.
Надзвычай няпростым выдаўся мінулы год. Але, нягле-дзячы на крызіс, Брэстчына не дапусціла правалаў ні ў эканоміцы, ні ў сацыяльнай сферы. Захаваны прадпрыемствы, удалося пазбегнуць масавага скарачэння працаўнікоў, не было затрымак у выплаце зарплаты.

— Наколькі рэзультатыўна працавалі прынятыя абласным Саветам праграмы?
— Прынятыя праграмы — а іх было 10, не лічачы доўгатэрміновых, — знаходзіліся на пастаянным кантролі. На сесіях, пасяджэннях прэзідыума, пастаянных камісій дэталёва разглядаўся ход іх рэалізацыі, давалася адпаведная ацэнка выканальнікам, іншы раз уносіліся пэўныя карэктывы па тэрмінах выканання асобных пазіцый. У цэлым жа з упэўненасцю магу сказаць, што ўсе прадугледжаныя праграмамі мерапрыемствы рэалізуюцца. Найважнейшыя прапісаны  ў  праграме  адра-джэння і развіцця вёскі, праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Брэсцкай вобласці, развіцця аховы здароўя, праграме па водазабеспячэнні і водаадвядзенні “Чыстая вада”...
Асобнае месца ў шэрагу галоўных займае праграма развіцця прадпрымальніцтва, падтрымкі прыватнай ініцыятывы ў малых і сярэдніх гарадах і на вёсцы. Асноўная яе мэта — стварэнне спрыяльных умоў для развіцця малога прадпрымальніцтва. Неабходна адзначыць, што роля прадпрымальніцтва, малога бізнесу ў цэлым з году ў год расце. Ствараюцца новыя працоўныя месцы, павялічваюцца паступленні ў бюджэт.

— Пры ўсёй актыўнасці работы ўлады на месцах па-ранейшаму ўсё яшчэ нямала зваротаў ад людзей паступае ў вышэйстаячыя інстанцыі. У чым вы, Сяргей Дзмітрыевіч, бачыце корань праблемы? Ці то не стае даверу да мясцовай улады, ці кадры там не зусім кампетэнтныя працуюць, ці паўнамоцтваў ім не хапае?
— Я заўважыў наступную тэндэнцыю: чым больш робіцца з боку органаў улады, чым больш увагі надаецца суб’ектам гаспадарання, праблемам жыццезабеспячэння насельніцтва, тым болей да іх узнікае пытанняў. Прычына, мяркую, простая: людзі заўважаюць, што ўлада не проста дзеля ўлады кабінеты займае, а імкнецца насамрэч вырашаць пэўныя пытанні ды праблемы. У гэтым, хацеў бы спадзявацца, і пэўны давер людзей праяўляецца.
А тое, што людзі і ў вышэйстаячыя арганізацыі мусяць звяртацца, калі не знаходзяць вырашэння сваёй праблемы на месцы, варта аднесці ў нейкай ступені і да кампетэнтнасці кадраў, і да паўнамоцтваў органаў кіравання і самакіравання. Здараецца, што інфармацыя па той ці іншай праблеме своечасова не даходзіць да адказнай асобы, а бывае, што не ў поўнай ступені пытанне растлумачваецца заяўніку.
Таму лічу, што дэпутацкі корпус павінен больш уважліва разглядаць просьбы і прапановы грамадзян, дый самім дэпутатам варта не праходзіць міма ўсялякіх недахопаў у самых розных сферах абслугоўвання людзей. Жывём жа ў адной прасторы!

— Якія пытанні жыццезабеспячэння насельніцтва на сённяшні дзень застаюцца самымі праблематычнымі?
— Найбольш надзённыя, мабыць ва ўсе часы, — пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі, жыллёвага будаўніцтва, у прыватнасці — выдачы льготных крэдытаў, субсідый, а таксама выдзялення зямельных участкаў, перагляду прынятых праваахоўнымі і судовымі органамі рашэнняў. З боку органаў кіравання і самакіравання ўсе гэтыя пытанні старанна вывучаюцца і па магчымасці лю-дзям аказваецца спрыянне ў іх вырашэнні.

— Сёння мясцовыя сельвыканкамы маюць магчымасць зарабляць грошы. На Брэстчыне ёсць станоўчы вопыт, якім яна ахвотна дзеліцца з усёй краінай. Але ці толькі ад напоўненасці бюджэту залежыць рашэнне штодзённых бытавых праблем людзей?
— Саветам дэпутатаў пярвічнага ўзроўню зараз прадастаўлена магчымасць зарабляць грошы, тым самым атрымліваць дадатковыя даходы ў бюджэт ад розных відаў дзейнасці.
У прыватнасці, гэта тычыцца продажу зямельных участкаў на аўкцыёнах. Асобныя сельсаветы займаюцца зборам малака ад насельніцтва і маюць пры гэтым значныя даходы. Такі вопыт найбольш распаўсюджаны ў Пінскім раёне. Атрыманыя сродкі ў многім паспрыялі вырашэнню пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва, сельсаветы набылі свой аўтатранспарт і сталі больш мабільнымі.
Але ж хацеў бы адзначыць, што ў многім рашэнне надзённых бытавых праблем залежыць ад саміх жыхароў таго ці іншага населенага пункта, асабліва што датычыць добраўпарадкавання, навядзення належнага санітарнага стану і яго падтрымання. Здараецца, мы сутыкаемся з утрымальніцкай пазіцыяй насельніцтва: маўляў, улада павінна зрабіць...

— Дык з вышыні вашага, Сяргей Дзмітрыевіч, вопыту, як можна павысіць аўтарытэт мясцовых Саветаў у сённяшніх умовах, эфектыўнасць іх работы, асабліва на вёсцы — там, дзе даводзіцца працаваць у больш складаных умовах і дзе ўлада найбліжэй да чалавека?
— На свой аўтарытэт трэба працаваць штодня, вырашаючы і вялікае, і маленькае людское пытанне; у гэтым я цалкам згодны са старшынёй аблвыканкама Канстанцінам Андрэевічам Сумарам, якому бязмежна ўдзячны за разуменне і дапамогу ў вырашэнні сацыяльна значных пытанняў. Ад фармалізму, які не-не ды і ўзнікае, перайсці да сапраўды творчага падыходу ў сваёй рабоце. дэпутат павінен бываць і ў паліклініках, і ў дамах культуры, у магазінах і на вытворчасці, і ў школе, каб людзі — ад малога да старога — ведалі яго і мелі магчымасць звярнуцца з любым запытам ці пажаданнем.
Не толькі можна, але і неабходна павышаць эфектыўнасць работы мясцовых Саветаў, і найперш — сельскіх. Сёння старшыня сельсавета па пасадзе яшчэ і кіраўнік сельвыканкама. Як бачым, вертыкаль улады пабудавана зверху данізу. Акрамя таго, старшыня райвыканкама падпісвае кантракт са старшынёй сельвыканкама, які такім чынам з’яўляецца работнікам выканаўчай улады. Да таго ж Указам № 21 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб павышэнні ролі органаў мясцовага кіравання  і самакіравання” значна пашыраны функцыі кіраўнікоў сельвыканкамаў.
Варта сказаць, на сённяшні дзень з боку асобных старшынь сельсаветаў не пераадолены псіхалагічны бар’ер у дачыненні іх сённяшняга статусу. Сельсавет (сельвыканкам) павінен прымаць рашэнні па тых ці іншых пытаннях жыцця-дзейнасці і жыццезабеспячэння насельніцтва сваёй тэрыторыі і ўзяць на кантроль іх выкананне. Так павінна быць.
Да таго ж старшыня райвыканкама мусіць разумець, што гэта яго прадстаўнік дзейнічае на адпаведнай тэрыторыі. Таму і дзеянні ўладаў гэтых узроўняў неабходна накіроўваць у акрэсленае інтарэсамі насельніцтва рэчышча. Тады і не будзе ніякіх супярэчнасцей. А дзе няма такога ўзаемаразумення і ўзаемадзеяння — старшыні райвыканкама і старшыні сельсавета, — чакай пытанняў.

— Што вы пажадаеце новаму складу дэпутацкага корпуса? Якім вы яго бачыце?
— Дэпутат — гэта прадстаўнік народа ў дзяржаўным органе ўлады, які ведае праблемы сваіх выбаршчыкаў і павінен дабівацца іх вырашэння. З другога боку, дэпутат павінен прымаць рашэнне, зыходзячы з інтарэсаў усяго насельніцтва рэгіёна. Ні ў якім разе нельга цягнуць коўдру толькі ў адзін бок. Дэпутат не можа вырашыць усе праблемы сваіх выбаршчыкаў, але ведаць іх і данесці да  адпаведных выканаўчых органаў улады ён абавязаны.
Па-першае, кандыдатам у дэпутаты, якія маюць сур’ёзныя намеры на шляху паляпшэння жыцця людзей, а не задавальнення нейкіх асабістых амбіцый, зычу перамогі, даверу народа. Як паказала жыццё, пераемнасць у нашых органах прадстаўнічай улады захоўваецца, дык няхай дэпутатамі новага склікання ўсё тое, што сябе добра зарэкамендавала, будзе ўзята ў дарогу.
Па-другое, хацеў бы пажадаць займаць больш актыўную пазіцыю ў вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва, а таксама актывізаваць работу з людзьмі, больш актыўна прыцягваць іх да самастойнага рашэння асобных паўсядзённых пытанняў. Бачу новы дэпутацкі корпус працадзейным, неабыякавым да праблем сваіх выбар-шчыкаў, працуючым дзеля інтарэсаў людзей і дзяржавы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter