Журы назвала лепшых

Педагог лагойскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы №1 Зоя Вінаградава стала лаўрэатам міжнароднай прэміі “Садружнасць дэбютаў” сярод маладых педагогаў з краін СНД. Імёны ўладальнікаў гэтай узнагароды вызначыла ў Маскве міжнароднае журы
Педагог лагойскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы №1 Зоя Вінаградава стала лаўрэатам міжнароднай прэміі “Садружнасць дэбютаў” сярод маладых педагогаў з краін СНД. Імёны ўладальнікаў гэтай узнагароды вызначыла ў Маскве міжнароднае журы.

Зоя Вінаградава ўдастоена першай прэміі ў намінацыі “Гісторыя”. Конкурс праводзіўся таксама ў намінацыях “Нацыянальная мова і літаратура” і “Руская мова”. Акрамя беларускага педагога, лаўрэатамі сталі выкладчыкі з Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі і Таджыкістана.

Прэмія “Садружнасць дэбютаў”, заснаваная Саветам па гуманітарным супрацоўніцтве і Міждзяржаўным фондам гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД, з’яўляецца штогадовай.

Эдуард Півавар
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter