Жураўлiны i журавiнавы край

Памiж пустак, балот беларускай зямлi, на ўзбярэжжы невялiкiх у параўнаннi з Прыпяццю рэчак Ланi, Бобрыка, Цны раскiнуўся Ганцавiцкi раён, дзе спрадвеку жывуць чулыя, шчырыя i няўрымслiвыя, добрай душы, спагадлiвыя палешукi. Афiцыйнай датай заснавання горада лiчыцца 1898 год. Сваiм з’яўленнем i далейшым развiццём ён у многiм абавязаны будаўнiцтву чыгункi Баранавiчы—Ганцавiчы—Лунiнец. Невялiкая вёсачка ў хуткiм часе ператварылася ў буйное мястэчка. Дарэчы, тут больш чым сто гадоў таму выраблялася люстраное i высакаякаснае багемскае шкло. Але даволi расповедаў пра мiнулае, варта паглядзець, чым i як цяпер жывуць Ганцавiчы. Час не стаiць на месцы. Гэта добра разумее кiраўнiк раёна Уладзiмiр Мiхайлавiч Столяр. На гэтай пасадзе ён ужо больш за дзесяць гадоў i добра памятае, якi быў раён усяго дзве пяцiгодкi таму назад. Так ужо ўстроены чалавек, што хутка прызвычайваецца да лепшага. А не так даўно раён сапраўды быў краем балот. Цяпер Ганцавiчы – сучасны горад з усiмi атрыбутамi цывiлiзацыi. Уладзiмiр Мiхайлавiч з усмешкай успамiнае тыя часы, калi толькi пачынаў працаваць у раёне. Ён узяў у звычку хадзiць пяшком па горадзе (дарэчы, гэта практыкуе i да сённяшняга часу). Не ўсiм гэта спадабалася: маўляў, ходзiць усюды, усiм цiкавiцца. Але гэты недавер вельмi хутка знiк. I цяпер, калi кiраўнiк раёна зойдзе ў краму i сцiпла, як усе, стане ў канцы чаргi, то самi людзi запрашаюць яго наперад. Вядома ж, у яго спраў шмат, i марнаваць час такiм чынам – недазвольная раскоша. Трэба адзначыць, што Уладзiмiр Мiхайлавiч валодае фенаменальнай памяццю. Нават праз некалькi гадоў ён можа звярнуцца да сустрэчнага чалавека па iменi i па бацьку i спытаць, як наладзiлiся яго справы. Калi той яшчэ звяртаўся па дапамогу да кiраўнiцтва!..

Памiж пустак, балот беларускай зямлi, на ўзбярэжжы невялiкiх у параўнаннi з Прыпяццю рэчак Ланi, Бобрыка, Цны раскiнуўся Ганцавiцкi раён, дзе спрадвеку жывуць чулыя, шчырыя i няўрымслiвыя, добрай душы, спагадлiвыя палешукi.

Афiцыйнай датай заснавання горада лiчыцца 1898 год. Сваiм з’яўленнем i далейшым развiццём ён у многiм абавязаны будаўнiцтву чыгункi Баранавiчы—Ганцавiчы—Лунiнец. Невялiкая вёсачка ў хуткiм часе ператварылася ў буйное мястэчка. Дарэчы, тут больш чым сто гадоў таму выраблялася люстраное i высакаякаснае багемскае шкло.

Але даволi расповедаў пра мiнулае, варта паглядзець, чым i як цяпер жывуць Ганцавiчы. Час не стаiць на месцы. Гэта добра разумее кiраўнiк раёна Уладзiмiр Мiхайлавiч Столяр. На гэтай пасадзе ён ужо больш за дзесяць гадоў i добра памятае, якi быў раён усяго дзве пяцiгодкi таму назад. Так ужо ўстроены чалавек, што хутка прызвычайваецца да лепшага. А не так даўно раён сапраўды быў краем балот. Цяпер Ганцавiчы – сучасны горад з усiмi атрыбутамi цывiлiзацыi. Уладзiмiр Мiхайлавiч з усмешкай успамiнае тыя часы, калi толькi пачынаў працаваць у раёне. Ён узяў у звычку хадзiць пяшком па горадзе (дарэчы, гэта практыкуе i да сённяшняга часу). Не ўсiм гэта спадабалася: маўляў, ходзiць усюды, усiм цiкавiцца. Але гэты недавер вельмi хутка знiк. I цяпер, калi кiраўнiк раёна зойдзе ў краму i сцiпла, як усе, стане ў канцы чаргi, то самi людзi запрашаюць яго наперад. Вядома ж, у яго спраў шмат, i марнаваць час такiм чынам – недазвольная раскоша. Трэба адзначыць, што Уладзiмiр Мiхайлавiч валодае фенаменальнай памяццю. Нават праз некалькi гадоў ён можа звярнуцца да сустрэчнага чалавека па iменi i па бацьку i спытаць, як наладзiлiся яго справы. Калi той яшчэ звяртаўся па дапамогу да кiраўнiцтва!..

З такiмi чулымi адносiнамi i працуецца з задавальненнем.

Горад расце ўвачавiдкi i прыгажэе. Так i трэба. А тое, што жылi некалi раней не зусiм у рэчышчы цывiлiзацыi, дык гэта толькi старажылы памятаюць. Памятаюць, але ж навошта ўспамiнаць, калi цяпер так усё адмыслова.

Ганцавiчы называюць i журавiнавым краем. Вядома, не ўсе ж балоты знiклi. I цяпер яны займаюць больш чым 13 тысяч гектараў плошчы раёна. Але ж тыя журавiны вырошчваюць i здабываюць па сучасных тэхналогiях. Ну а дзе журавiны – там i буякi. Памылковая думка, што менавiта буякi растуць амаль што ў вадзе. Каб атрымаць добры ўраджай, патрэбна сапраўднае майстэрства i дасканалае веданне гэтай справы. Вось такiмi ведамi валодае кандыдат сельскагаспадарчых навук Мiкалай Рубан. Яго фермерская гаспадарка “Сiняя птушка” ў мiнулым годзе вырасцiла больш за дзесяць тон садовых буякоў. Ягаду з задавальненнем набываюць буйныя гiпермаркеты i па-за межамi раёна. Справа па вырошчваннi карыснай для здароўя чалавека ягады даволi карпатлiвая. Гаспадарка займае 33 гектары, дзе растуць больш за 250 тысяч кустоў. Уявiце сабе на хвiлiнку, чаго каштуе ў тэрмiн i якасна пасадзiць, дагледзець i сабраць ягады. Але Мiкалай Рубан — аптымiст па натуры. Верыць i ведае, што ўсё атрымаецца i ўсё будзе добра. Так яно i ёсць.

У Аляксея Кiрыковiча сапраўдная прага да ведаў. I хто адкажа, чаму юнак проста ўлюбёны ў геаграфiю? Такога эрудыта ва ўсiм раёне, здаецца, больш няма. Ён сапраўды, як у той жартоўнай песеньцы, ведае «дзе жыве якая рыба i пачым». Яго настаўнiца Тамара Сямёнаўна Цюкiна прызнаецца, што большаму ў гэтай галiне хлопца навучыць цяжка. Яна, бы клапатлiвая матуля, паказала, як трэба здабываць веды, i Аляксей, засвоiўшы ўрокi, далей працуе над сабой самастойна. Вядома, Ганцавiчы — гэта не сталiца, школьная праграма для хлопца ўжо не такая цiкавая. Патрэбныя падручнiкi яму набываюць нават у Маскве. Не заўжды, як бачым, можа дапамагчы i ўсёмагутны Iнтэрнет. Кiрыковiч атрымаў дыплом першай ступенi на рэспублiканскiм конкурсе. Малайчына, Аляксей. Так трымаць i далей!

Вiталiя Шапялевiча ў горадзе называюць шматдзетным татам. Ну i таму ёсць падстава. З жонкай Наталляй ён выхоўвае пецярых дзяцей. Шчаслiвая, добразычлiвая сям’я. Тата працуе вартаўнi­ком у школе № 2. А ў вольны час займаецца разьбой па дрэве. Дарэчы, гэта хобi, але яшчэ i сродак для падтрымання сямейнага бюджэту. Вядома, што заробак вартаўнiка не вельмi значны. А вось вырабы яго адмысловыя, сапраўдныя шэдэўры. Мажлiва, нават i не раённага маштабу. Арыгiнальныя карцiны могуць зацiкавiць i спецыялiстаў. Дзеткi ў сям’i дагледжаныя. У гэтым шчасце iх i шчасце бацькi i мацi. Жывуць i жыццю радуюцца. Адкрыем маленькi сакрэт. У хуткiм часе ў Шапялевiчаў з’явiцца яшчэ немаўлятка. Няма нiякiх сумненняў, што яго чакаюць з нецярпеннем. Дык хай жа вырастае здаровенькiм на радасць бацькам, сваiм сястрычкам i брацiкам, на радасць усiм нам.

Галiна Мiхейкiна трымае сваю сядзiбу ў iдэальным парадку. Як кажуць, люба-дорага паглядзець. Не паверыце, але гэты дом нават паказваюць гасцям раёна як узорны. Дзякуючы працавiтым рукам спадарынi Мiхейкiнай ён сапраўды стаў адметным. Яе муж — капiтан дальняга плавання. Таму ўвесь цяжар хатнiх (i не толькi) спраў лёг на плечы гэтай прыгожай жанчыны. А яна не скардзiцца на лёс. Раней сям’я жыла ў Адэсе. Але ж, як гэта бывае, пацягнула на радзiму, бо тут свае каранi. Сям’я займаецца i дабрачыннасцю. З уласных сродкаў дапамагае тым, хто аказаўся ў бядзе. Учынак, можа, для каго i малапрыкметны, але характэрны для Мiхейкiных. Мажлiва, па гэтай простай прычыне жанчына i трапiла ў кадр. Добрых i спагадлiвых людзей павiнны ведаць.

Iмператар Аляксандр III асабiста падарыў калiсь­цi насценны гадзiннiк майстру чыгуначнай станцыi К.А. Крупенiчу. Шмат часу прайшло з той пары, але ж гадзiннiк i цяпер працуе. У гэтым можна пераканацца, наведаўшы раённы краязнаўчы музей. Яго дырэктар Ала Занько — са­праўдны энтузiяст сваёй справы. У фондах установы налiчваецца амаль 5 тысяч музейных прадметаў, штогод яны папаўняюцца на 250—300 адзiнак. Вялiкую дапамогу культурнай установе аказваюць мясцовыя жыхары, аддаючы на паказ рарытэтныя рэчы. Здаецца, дробязь, але тут можна паглядзець на парасоны 30-х гадоў мiнулага стагоддзя. Нiчога незвычайнага, але факт: драўляныя кii гэтых самых парасонаў выраблялiся ў Ганцавiчах i ад­праўлялiся на экспарт.

I яшчэ адзiн незвычайны музей iснуе ў мясцовым лiцэi. Выкладчыца нямецкай мовы i геаграфii Лiлiя Аляксандраўна Бур’як захапляецца збiраннем i калекцыянiраваннем... камянёў. Не звычайных, якiх шмат навокал, а менавiта такiх, якiя маюць нейкую непаўторную выяву. Такiх арыгiнальных экспанатаў у лiцэйскiм музеi налiчваецца прыкладна 200 штук. Гэта на першы погляд здаецца, што пры дарозе ляжыць просты камянюка. Але калi ўважлiва прыгледзецца, то ў iм можна ўбачыць выяву той цi iншай iстоты. Вось, напрыклад, як на здымку. Лiлiя Аляксандраўна з каменем у форме сэрца, на якiм адлюстравана жанчына. Да гэтага цiкавага занятку настаўнiца заахвоцiла i сваiх вучняў. Ёсць у яе мара ў двары лiцэя зрабiць музей валуноў, так бы мовiць, своеасаблiвы сад камянёў Роандзi. I каб формай сваёй ён нагадваў контуры роднага раёна. Задуманая добрая справа, пэўна, ажыццявiцца.

Раённая дзiцячая бiблiятэка арганiзавала конкурс для сваiх чытачоў. Называўся ён “Мiс Дзюймовачка”. Выбiралi самую-самую дзяўчынку раёна. I ёю стала Таня Малышка. Малышка вельмi задаволена сваёй перамогай, што цудоўна бачна на фотаздымку. Рады за дачушку i бацькi: Аляксандр Iванавiч i Наталля Адамаўна. Пройдзе час, i, мажлiва, Таня будзе прэтэндаваць на тытул “Мiс Беларусь”. А чаму ж i не?

Захапленне ўрача Святланы Лятун – развядзенне i вырошчванне кветак. Перавагу яна аддае фiялкам. Цяжка паверыць, але iх у Святланы больш чым 130 сартоў. Вочы разбягаюцца ад такой прыгажосцi. Займаецца яна любiмай справай больш чым дзесяць гадоў. Так што вопыт ёсць. Ёсць i каму перадаваць яго: дачка Юля, выпускнiца СШ № 3 дапамагае мацi ў гэтай справе. Акрамя таго, добра малюе, самастойна стварае адзенне арыгiнальнага дызайну.

На пытанне, хто навучыў яе ткацкаму майстэрству, Нiна Мiкалаеўна Казак толькi пацiскае плячамi. Маўляў, кожная жанчына павiнна ўмець ткаць. Стыль, у якiм працуе Нiна Мiкалаеўна, даволi складаны. Не кожная кабета можа пахвалiцца такiм майстэрствам. Яе вырабы адметныя. Таму i невыпадкова яна была ў Вiцебску падчас “Славянскага базару”. На сваiм станку паказвала гасцям i ўдзельнiкам фестывалю, як трэба ткаць. Так, каб было не сорамна лю-дзям паказаць. З упэўненасцю можна сказаць: сорамна за свае вырабы нiколi не было i не будзе.

Арыгiнальнасць народнага ансамбля “Талака” заключаецца ў тым, што яны выконваюць песнi, якiя запiсалi ў родным раёне. Калектыву ўжо больш чым 20 гадоў. За гэты час тут змянiлася не адно пакаленне музыкантаў. Гэта са-праўдны прафесiянальны калектыў. Пры гэтым зазначым, што спецыяльнай адукацыi нi адзiн з удзельнiкаў не мае, але кожны iграе, як сапраўдны прафесiянал. Удзельнiк ансамбля Валерый Марцынкевiч займаецца аранжыроўкай народных песень, даводзiць iх да сучаснага гучання. “Талака” шмат гастралiруе па краiне, лаўрэат мiжраённых конкурсаў. А гэта званне, вядома, не так проста атрымаць. У раёне лiчаць, што гэты гурт – узор для iншых. Ёсць з кiм параўняцца. Гучаць цымбалы i гармонiк, цiха льецца музыка. Родная. Свая. Мiлая сэрцу.

...Вось такiя людзi жывуць у палескiх Ганцавiчах. Расповед пра тутэйшых жыхароў можна працягваць. Безумоўна, на старонкi газеты трапiлi нямногiя. Бо фiзiчна немагчыма расказаць аб усiх жыхарах горада. Але ж усё наперадзе. Будзе расповед яшчэ пра людзей i пра гарады. Бо не могуць iснаваць людзi без горада, бо не можа горад iснаваць без людзей.

Усё цесна пераплялося. Але, на наш погляд, менавiта большую ўвагу трэба ўдзяляць гэтым звычайным палешукам, бо горад гэты стварылi яны самi. Сваёй нястомнай працай, любоўю да роднай старонкi.

P.S. Уважлiвы чытач можа запытацца, чаму ў загалоўку гучыць слова жураўлiны? Пра журавiны зразумела: Палессе. А жораў пры чым? Адказваем: на гербе горада змешчаны залатыя паўмесяц i зорка, як сувязь з гiстарычным сiмвалам графоў Чапскiх, на землях якiх i быў пабудаваны горад. А ў цэнтральнай частцы герба размешчаны два срэбныя жураўлi як сiмвал прыроды Палескага краю, мiралюбнасцi i шчасця, iмкнення ў будучыню...

 

Гiмназiст Аляксей КIРЫКОВIЧ.

 
 

Старшыня райвыканкама Уладзiмiр СТОЛЯР з ветэранамi вайны Канстанцiнам ШЫЎЧЫНКIНЫМ i Аляксандрай БЕЛАЗЁРАВАЙ.

 
 

Фермер Мiкалай РУБАН.

 
 

Галiна МIХЕЙКIНА на сваёй сядзiбе.

 
 

Выкладчыца Лiлiя БУР’ЯК.

 
 

“Дзюймовачка” Таня МАЛЫШКА з татам i мамай.

 
 

Ансамбль “Талака”. На пярэднiм плане Валерый МАРЦЫНКЕВIЧ. 

 
 

Святлана ЛЯТУН з дачкой Юляй. 

 
 

Дырэктар музея Ала ЗАНЬКО.

 
 

Шматдзетная сямя ШАПЯЛЕВIЧАЎ. 

 
 

Майстар ткацтва Нiна КАЗАК.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter