Жнівень — месяц хлебны

Упершыню на палетках сабрана больш за 8 мільёнаў тон збожжа
Упершыню на палетках сабрана больш за 8 мільёнаў тон збожжа.

На жніве-2008 вызначыўся сямейны экіпаж Уладзіміра і Міхаіла Дуброўскіх з Магілёўскага раёнаСпецыялісты Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання упэўнены, што сёлета валавы яго збор перасягне 8,3 мільёны тон. Заўважым, што гэта — самы высокі вынік за апошнія 15 гадоў. Найбольш важкі каравай чакаецца ў Мінскай вобласці. Другой у спаборніцтве ідзе Гродзеншчына, трэцяй — Брэстчына. Увогуле ж усе рэгіёны перасягнулі мінулагодні рубеж па намалотах збожжа.

Сярэдняя ўраджайнасць па краіне наблізілася да 40 цэнтнераў з гектара. На Гродзеншчыне яна дасягнула і 50 цэнтераў, што амаль на чвэрць больш, чым было ў Наднёманскім краі летась. Такая высокія намалоты дасягнуты дзякуючы мерам па павышэнні ўрадлівасці глебы. Штогод высокія ўраджаі атрымліваюць і хлебаробы агракамбіната “Сноў” Нясвіжскага раёна. Сёлета тут сярэдняя ўра- джайнасць таксама рэкордная: звыш 99 цэнтнераў з гектара!

На багаты ўраджай папрацавалі не толькі вяскоўцы, але і машынабудаўнікі. У прыватнасці, добра зарэкамендавала сябе на палях краіны зернеўборачная тэхніка аб’яднання “Гомсельмаш”. Дарэчы, цяпер амаль 90 беларускіх камбайнаў будуць працаваць і на палях Казахстана. Па выніках жніва, якое стане для іх своеасаблівым экзаменам, тут будуць прымаць рашэнні пра аб’ёмы новых паставак тэхнікі ў краіну.

Іван Яцкавец
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter