Жменя сонечных промняў

Вiцебскi спецыялiзаваны дом дзiцяцi атрымаў у падарунак адзежу

У Вiцебскiм спецыялiзаваным доме дзiцяцi, дзе пад адным дахам знаходзяцца 150 выхаванцаў, пазбаўленых мацярынскага i бацькоўскага цяпла, робiцца ўсё магчымае, каб падараваць iм як мага больш прыемных сюрпрызаў. Асаблiва напярэдаднi Мiжнароднага дня абароны дзяцей.

У прыватнасцi, начальнiк Першамайскага аддзела дэпартамента «Ахова» МУС Беларусi Аляксандр Пруднiкаў разам са сваiмi супрацоўнiкамi пастаралiся стварыць такое свята. На свае сродкi яны ахвяруюць спецыялiзаванаму дому дзiцяцi наборы разнастайнага адзення летняга асартыменту. Iстотнай падтрымкай трэба лiчыць таксама спонсарскую i гуманiтарную дапамогу ад iншых прыватных i дзяржаўных структур у памеры 120 мiльёнаў рублёў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter