Пра сучасную жаночую прозу, паэзію, пра жыццё творчых людзей ва ўмовах вялікага горада гаварылі ў Нацыянальнай бібліятэцы пісьменніцы Наталля Батракова і Тамара Лісіцкая

Жаночае шчасце

Пра сучасную жаночую прозу, паэзію, пра жыццё творчых людзей ва ўмовах вялікага горада гаварылі ў Нацыянальнай бібліятэцы пісьменніцы Наталля Батракова і Тамара Лісіцкая

Не сакрэт: увага грамадскасці да жыцця жанчын, іх творчасці ўзрастае на пачатку вясны. Да Дня жанчын і ладзіцца шэраг “жаночых” імпрэз, адной з якіх стала творчая сустрэча з вядомымі беларускімі пісьменніцамі Наталляй Батраковай і Тамарай Лісіцкай у галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі. Першая — аўтарка раманаў, якія выходзяць немалымі тыражамі і чытаюцца ў розных краінах. Пісьменніца добра ведае і глыбока адчувае жаночую душу. Гераіні, народжаныя творчай фантазіяй Наталлі, маюць папулярнасць у Беларусі, кнігі яе добра прадаюцца і ў замежжы.

Цікава рэалізуе таленты і Тамара Лісіцкая: тэлерэжысёр, сцэнарыст, тэле- і радыёвядучая, пісьменніца, ілюстратар. чытачам яна цяпер вядомая як аўтарка кніг “Идиотка”, “Тихий центр”, “Кавалер и дамы”, “Поцелуй аиста”. Назва апошняй можа выклікаць іранічныя заўвагі, ды што паробіш: фантазія ў жанчын  бязмежная… На імпрэзе пісьменніца прэзентавала зборнік вершаў “Богиня, или Плач домохозяйки”. У велізарнай прасторы паміж Небам і Зямлёй жывуць, кахаюць, шукаюць сваё шчасце яе лірычныя гераіні. Свае творы пісьменніца прысвячае жанчынам.

Іван Іванаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter