Жанчыны разумеюць адна адну без перакладу

У Мінску адбылася сустрэча з членамi парламенцкай дэлегацыi Паўднёва-Афрыканскай Рэспублiкi. Тэмай размовы стала гендэрная роўнасць. У сваiм вiтальным слове старшыня Беларускага саюза жанчын Надзея Ермакова заўважыла, што адной з буйных грамадскiх арганiзацый рэспублiкi з’яўляецца менавіта Беларускi саюз жанчын, якi налiчвае ў сваiх шэрагах звыш 170 тысяч жанчын. Надзея Ермакова, у прыватнасцi, адзначыла, што ў краіне па iнiцыятыве Беларускага саюза жанчын мiнулы год стаў Годам мацi, сёлетнi — Годам дзiцяцi, а наступны плануецца абвясцiць Годам сям’i. Цяпер Беларускі саюз жанчын асаблiва цесныя ўзаемасувязi падтрымлiвае з жанчынамi В’етнама, Сiрыi, Кiтая i з задавальненнем будзе супрацоўнiчаць з жанчынамi Паўднёва-Афрыканскай Рэспублiкi.
Члены парламента Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі падчас сустрэчы ў МінскуТэмай размовы стала гендэрная роўнасць. У сваiм вiтальным слове старшыня Беларускага саюза жанчын Надзея Ермакова заўважыла, што адной з буйных грамадскiх арганiзацый рэспублiкi з’яўляецца менавіта Беларускi саюз жанчын, якi налiчвае ў сваiх шэрагах звыш 170 тысяч жанчын. Надзея Ермакова, у прыватнасцi, адзначыла, што ў краіне па iнiцыятыве Беларускага саюза жанчын мiнулы год стаў Годам мацi, сёлетнi — Годам дзiцяцi, а наступны плануецца абвясцiць Годам сям’i. Цяпер Беларускі саюз жанчын асаблiва цесныя ўзаемасувязi падтрымлiвае з жанчынамi В’етнама, Сiрыi, Кiтая i з задавальненнем будзе супрацоўнiчаць з жанчынамi Паўднёва-Афрыканскай Рэспублiкi.

Намеснiк дырэктара Iнстытута дзяржаўнай службы Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, доктар эканамiчных навук, сустаршыня Беларускага саюза жанчын Антанiна Морава падрабязна растлумачыла замежным гасцям, чаму Беларусь у галiне гендэрнага раўнапраўя займае першае месца сярод краiн былога Саюза i 52-е — у свеце.

Цяпер 30 працэнтаў Нацыянальнага сходу —жанчыны, што больш, чым у Вялiкабрытанii, ЗША, Iталii. Што датычыцца выканаўчай улады, то яе пакуль прадстаўляе ўсяго адна жанчына-мiнiстр. Iстотна за апошнiя выбары вырасла колькасць жанчын у мясцовых Саветах дэпутатаў — амаль 50 працэнтаў.

Намеснiк старшынi Сумеснага назiральнага камiтэта па паляпшэнню ўзроўню жыцця i статуса жанчын Паўднёва-Афрыканскай Рэспублiкi Мэйб Элiза Сiсi паведамiла, што ў яе краiне жанчыны складаюць 54 працэнты. Пры гэтым колькасць жанчын у парламенце складае 13 працэнтаў i трэцюю частку — сярод мiнiстраў. Наогул, што датычыцца працоўнай занятасцi афрыканскiх жанчын, то праблемай апошняга часу для краiны стала павелічэнне выпадкаў скасавання шлюбу па прычыне высокага ўзроўню заработнай платы жанчын.

«Нам вельмi многае трэба яшчэ зрабiць у галiне падрыхтоўкi навуковых кадраў», — заўважыла спадарыня Мэйб. Нагадаем, што ў беларускай навуцы на сёння працуе 61 працэнт жанчын, 58 працэнтаў кандыдатаў i 45 працэнтаў дактароў навук — жанчыны.

Ірына Цімохіна
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter