Смоляны могли бы стать туристической Меккой Восточной Беларуси

Жамчужыны мінулага

Сёння Смаляны Аршанскага раёна — тыповае беларускае мястэчка з насельніцтвам каля тысячы чалавек. Пра яго доўгую і багатую гісторыю нагадваюць толькі маляўнічыя руіны помнікаў культавага дойлідства і замка, якія прыцягваюць цікаўных турыстаў, архітэктараў, мастакоў.


Згодна з history-belarus.by, Смаляны ўзгадваюцца ўпершыню ў пісьмовых крыніцах у 1484 годзе. У розныя часы маёнткам валодалі князі Курбскія, Астрожскія, Сангушкі. У пачатку XVII стагоддзя тут быў пабудаваны мураваны замак, які атрымаў назву «Белы Ковель» — ад мястэчка Ковель на Валыні, спадчыны Сангушкаў. Гэта быў прамавугольны ў плане, трохпавярховы будынак памерам 25 на 50 метраў. На кожным вугле замка знаходзіліся вежы, якія выконвалі ролю жылых памяшканняў. Яшчэ адна, пяціпавярховая, пяцівугольная вежа размяшчалася побач з варотамі. Вонкавыя сцены замка мелі таўшчыню 1,2—1,7 метра. Але гэта не выратавала яго ад знішчэння падчас руска-польскай вайны 1654—1667 гадоў і Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў. Сёння ад замка захаваліся толькі галоўная пяціпавярховая вежа з часткай прылеглай да яе сцяны, фрагменты падмурка па ўсім перыметры замка і падвальныя памяшканні.

У 1786 годзе ў Смалянах з’явіўся мураваны касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі, у пачатку XIX стагоддзя — і мураваны кляштар. Да гэтага ў мястэчку былі драўляныя рэлігійныя пабудовы. Кляштар быў скасаваны яшчэ пасля паўстання 1830 года. Касцёл зачынілі ў 1930-я гады. Кляштарны будынак перадалі машынна-трактарнай станцыі. Да 1989 года ён выкарыстоўваўся ў гаспадарчых мэтах, што прывяло да фактычнага яго знішчэння. Сёння ад 2-вежавай базілікі з багатым аздабленнем, выкананай у стылі позняга барока, засталіся толькі сцены. Гэткі ж лёс сустрэў царкву Святога Аляксея ХІХ стагоддзя. З усяго архітэктурнага багацця ў Смалянах захаваўся толькі адзін дзеючы храм — драўляная праваслаўная Спаса-Праабражэнская царква другой паловы XVIII стагоддзя.

mila@sb.by

Фота аўтара.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter