Чаму летам растуць цэны на чыгуначныя квіткі?

Жалезны аргумент

Я пенсіянерка, летам з дачкой і ўнукам сабраліся на поўдзень, на мора. Дачка мая — настаўнік, унук вучыцца ў восьмым класе. Сярэдні бюджэт сям’і (нават з улікам адпускных дачкі) невялікі. Скажам так, да турэцкіх і грэчаскіх берагоў мы ў фінансавым сэнсе не дацягваем.

Усе разам рэальна можам адпачыць толькі на поўдні Украіны. Напрыклад, у Адэскай, Херсонскай, Мікалаеўскай абласцях. У Крым цяпер, на жаль, не дабрацца — больш за 36 гадзін у дарозе на аўтобусе не кожны вытрымае. А ў Анапе, Геленджыку, Лазарэўскім вельмі дарагая арэнда жылля, ды і прадукты не танныя. Вось і вырашылі падацца “дзікунамі” ў Затоку, дзе можна ўволю загараць і купацца. Аднак сапраўдную падножку нам падстаўляе родная чыгунка. Цэны на білеты да Адэсы і без таго атамныя, але яны толькі працягваюць расці!

На цягнік Гомель — Адэса (купляла на ліпень у канцы мая) плацкартны білет каштаваў 87 рублёў 75 капеек. Праз 20 дзён на зваротны цягнік Адэса — Гомель кошт узрос да 95 рублёў 88 капеек. Гэта значыць, на траіх праезд падаражэў на 24 рублі. Груба кажучы, на 7 пачкаў рысу і 7 пачкаў грэчкі. Як савецкі турыст магу вам сказаць: гэта наш запас кашы на ўвесь адпачынак. І ў нас яго проста адбіраюць. Пытаюся ў касе: чаму так подаражэлі білеты? Мне ў адказ: гэта летнія тарыфы, паколькі павялічыўся пасажырапаток.

Хто мне растлумачыць гэтую загадкавую матэматычную формулу Беларускай чыгункі? Бо калі павялічылася колькасць пасажыраў, то за кошт аб’ёму перавозак павінны знізіцца затраты на транспарціроўку аднаго чалавека. А ў нас усё наадварот! Манапаліст падымае цэны, калі бачыць павелічэнне попыту. Хіба гэта нармальна?

Надзея Кавалёва, Гомель
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter