Жадаеце правесці дыскусію? Калі ласка!

Новы Інтэрнэт-партал стане пляцоўкай для абмеркавання экалагічных праблем
Новы Інтэрнэт-партал стане пляцоўкай для абмеркавання экалагічных праблем.

“На партале www.greenbelarus.info можна пазнаёміцца з самымі “гарачымі” экалагічнымі навінамі, аналітычнымі матэрыяламі ў галіне навакольнага асяроддзя, кампетэнтнымі каментарыямі эколагаў і вучоных па самых хвалюючых насельніцтва Беларусі пытаннях”, — адзначыла распрацоўшчык партала, супрацоўніца грамадскай арганізацыі “Экадом” Кацярына Ганчарова. Беларускі зялёны партал стане дыскусійнай пляцоўкай для абмеркавання вострых экалагічных тэм, на якой сваё меркаванне змогуць выказаць не толькі спецыялісты, але і людзі, не абыякавыя да праблем аховы навакольнага асяроддзя.

Інфармацыя партала можа быць карыснай для шырокага кола карыстальнікаў: дзяржслужачых, настаўнікаў і метадыстаў, навучэнцаў і студэнтаў, журналістаў, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і ўсіх зацікаўленых людзей. На новым Інтэрнэт-партале яны змогуць атрымаць весткі ў раздзелах “Экалогія і здароўе”, “Экалогія і побыт”, “Экалогія і адукацыя”, “Захаванне прыроды і якасць жыцця”, “Экалагічнае права”. Так, напрыклад, у раздзеле “Экалогія і побыт” можна будзе даведацца, якія віды экалагічна чыстых будаўнічых матэрыялаў лепш за ўсё выкарыстоўваць пры будаўніцтве і рамонце, у раздзеле “Экалогія і здароўе” — атрымаць інфармацыю пра экалагічна бяспечныя харчовыя прадукты і дабаўкі, а таксама аб шкодзе, якую наносяць экасістэмам выкіды забруджваючых рэчываў.

Акрамя таго, усе жадаючыя змогуць размясціць найбольш хвалюючыя свае пытанні на старонцы партала і атрымаць адказ і каментарый ад кваліфікаванага юрыста.

У сваю чаргу галоўны спецыяліст аддзела інфармацыі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Святлана Казак адзначыла, што работа Беларускага зялёнага партала дапаможа актывізаваць многія пласты грамадства ў рашэнні праблем аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў.

Ірына Цімохіна
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter