Жадаем поспехаў!

Старшынёй праўлення беларускай суполкі “Ўздым” абраны Валерый Амбросаў
Старшынёй праўлення беларускай суполкі “Ўздым” абраны Валерый Амбросаў

Валерый АмбросаўРанейшы лідар таварыства Барыс Іваноў склаў і дэпутацкія паўнамоцтвы ў Даўгаўпілскай думе: па сямейных абставінах ён вымушаны знаходзіцца па-за межамі Латвіі. Новы кіраўнік Цэнтра беларускай культуры абраны на справаздачна-выбарным сходзе Даўгаўпілскага беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Ўздым”. Валерый Амбросаў мае вышэйшую адукацыю, актыўна працуе ў суполцы з 2006 года, выступае ў створаных пры ёй гуртах “Купалінка” і “Лянок”. Ён выказаўся за тое, каб і далей развіваць і пашыраць беларускую культуру, традыцыі ў цеснай сувязі з культурай латышскай, далучацца да гарадскіх імпрэзаў, дзейнічаць супольна з Саюзам беларусаў Латвіі.
Віншуем з выбраннем, спадар Валерый! Жадаем сіл і энергіі для здзяйснення задуманага!

Праўленне Саюза беларусаў Латвіі

На здымку:
Валерый Амбросаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter