Згода яднае сяброў

Стварэнне своеасаблівага кальца дружбы вакол Беларусі з суполак суайчыннікаў — асноўная мэта Канфедэрацыі беларусаў памежжаКанфедэрацыя беларусаў памежжа ўзнікла нядаўна, ёй няма і года. У канфедэрацыю ўваходзяць кіраўнікі буйных беларускіх суполак з Літвы, Латвіі, Расіі, Украіны, Эстоніі. Наладжаны стасункі з Малдовай і Польшчай. А ў канцы верасня ў літоўскім горадзе Вісагінасе прайшла першая Міжнародная канферэнцыя беларусаў памежжа. І ўсё ж паўстае пытанне: навошта землякам канфедэрацыя, калі ў кожнай з пералічаных краін актыўна працуюць розныя беларускія суполкі? Якраз пра тое на канферэнцыі і казаў адзін з ініцыятараў узнікнення канфедэрацыі, старшыня таварыства “Крок” з Вісагінаса Алег Давідзюк: “За час маёй працы на ніве захавання беларускасці ў Літве, а гэта каля дваццаці гадоў, усё часцей заўважаю раздробленасць і адасобленасць у дзейнасці суполак розных краін. І хоць у большасці арганізацый ёсць пэўныя кантакты з этнічнай Радзімай, паміж самімі суполкамі стасункі амаль цалкам адсутнічаюць. А Канфедэрацыя беларусаў памежжа як раз павінна стаць тым інфармацыйным і каардынацыйным цэнтрам за межамі Беларусі, які будзе аб’ядноўваць усе арганізацыі суайчыннікаў краін-суседак”.
Удзельнікі першай Міжнароднай канферэнцыі беларусаў памежжа, якая праходзіла ў ВісагінасеСтварэнне своеасаблівага кальца дружбы вакол Беларусі з суполак суайчыннікаў — асноўная мэта Канфедэрацыі беларусаў памежжа
Канфедэрацыя беларусаў памежжа ўзнікла нядаўна, ёй няма і года. У канфедэрацыю ўваходзяць кіраўнікі буйных беларускіх суполак з Літвы, Латвіі, Расіі, Украіны, Эстоніі. Наладжаны стасункі з Малдовай і Польшчай. А ў канцы верасня ў літоўскім горадзе Вісагінасе прайшла першая Міжнародная канферэнцыя беларусаў памежжа.
І ўсё ж паўстае пытанне: навошта землякам канфедэрацыя, калі ў кожнай з пералічаных краін актыўна працуюць розныя беларускія суполкі? Якраз пра тое на канферэнцыі і казаў адзін з ініцыятараў узнікнення канфедэрацыі, старшыня таварыства “Крок” з Вісагінаса Алег Давідзюк: “За час маёй працы на ніве захавання беларускасці ў Літве, а гэта каля дваццаці гадоў, усё часцей заўважаю раздробленасць і адасобленасць у дзейнасці суполак розных краін. І хоць у большасці арганізацый ёсць пэўныя кантакты з этнічнай Радзімай, паміж самімі суполкамі стасункі амаль цалкам адсутнічаюць. А Канфедэрацыя беларусаў памежжа як раз павінна стаць тым інфармацыйным і каардынацыйным цэнтрам за межамі Беларусі, які будзе аб’ядноўваць усе арганізацыі суайчыннікаў краін-суседак”.
Такім чынам, асноўная мэта новай структуры — стварэнне своеасаблівага сяброўскага кальца вакол Беларусі з беларускіх суполак. А ўдзельнікі канфедэрацыі, дарэчы, будуць спрыяць пашырэнню розных стасункаў: дзелавых, эканамічных, адукацыйных, культурных. Адно з пытанняў, якія абмяркоўваліся на сустрэчы, — пра колькасць памежных пунктаў пропуску паміж Беларуссю і Літвой. Як вядома, з часу ўступлення Літоўскай Рэспублікі ў Шэнгенскую зону у беларуска-літоўскім памежжы былі закрыты тры прапускныя пункты, працуе толькі адзін пераход: Лаварышкес — Катлоўка. А бліжэйшы ажно за дзвесце кіламетраў, у суседняй Латвіі. Гэта вельмі нязручна: людзям даводзіцца ехаць шмат лішніх кіламетраў, каб трапіць у вёску, якая тэрытарыяльна зусім побач. Каб вырашыць пытанне, суайчыннікі склалі зварот да ўрадаў абедзвюх дзяржаў, у якім просяць выправіць становішча, адкрыць пераходы ў зоне Швянчонскага, Ігналінскага раёнаў Літвы і адпаведна Пастаўскага і Браслаўскага Беларусі. “Гэта ж дазволіць і скараціць чэргі на мяжы, якія сёння расцягваюцца на дзясяткі кіламетраў”, — упэўнены Алег Давідзюк.
На сяброўскай сустрэчы вырашалася і мноства арганізацыйных пытанняў. Як, напрыклад, стварэнне інтэрнэт-сайта новага аб’яднання, падпісанне статута. Выбіралі і старшыню канфедэрацыі, ім стаў кіраўнік таварыства “Уздым” Барыс Іваноў з латышскага Даўгаўпілса. Там удзельнікі канферэнцыі і плануюць сустрэцца ў наступны раз у сакавіку будучага года. А галоўны офіс Канфедэрацыі беларусаў памежжа вырашылі заснаваць у Вісагінасе.

Кацярына Мядзведская
На здымку:
Удзельнікі першай Міжнароднай канферэнцыі беларусаў памежжа, якая праходзіла ў Вісагінасе
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter