Землякі сябруюць, каб ладзіць справу

У Бабруйску пабывалі беларусы Самарскай вобласціСпачатку звернем увагу на сусветную тэндэнцыю: усе дыяспары працуюць не толькі на пашырэнне культурных, але і эканамічных кантактаў са сваімі метраполіямі, з зямлёй продкаў. Нельга недаацэньваць усіх плюсаў ад удзелу ў наладжванні эканамічных стасункаў з Бацькаўшчынай і актывістам беларускіх суполак у замежжы. Скажам, пад міждзяржаўныя пагадненні выдзяляюцца значныя сродкі, і дзякуючы ім можна рэалізаваць шэраг “суполкавых” сацыяльна-культурных праектаў. Цяпер вось з рэгіёнамі Расіі, якія часам па тэрыторыі большыя за ўсю Беларусь, адладжваецца цеснае эканамічнае супрацоўніцтва. І часта ўдзельнічаюць у гэтым працэсе, нават рухаюць яго беларускія зямляцтвы, ствараючы рэальную аснову для інтэграцыі. Я пацікавіўся, наколькі масавы гэты працэс. Мяркуйце самі: шэсць беларускіх абласцей і Мінск заключылі пагадненні аб супрацоўніцтве, іх дзелавыя партнёры — больш чым 80 суб’ектаў Расійскай Федэрацыі. Найбольшую актыўнасць з расійскага боку праяўляюць Масква і Маскоўская вобласць, Санкт-Пецярбург, Цюменская, Смаленская, Ніжагародская вобласці і Татарстан.
З гісторыяй Бабруйска беларусы Самарскай вобласці знаёміліся ў мясцовым краязнаўчым музеіУ Бабруйску пабывалі беларусы Самарскай вобласці
Спачатку звернем увагу на сусветную тэндэнцыю: усе дыяспары працуюць не толькі на пашырэнне культурных, але і эканамічных кантактаў са сваімі метраполіямі, з зямлёй продкаў. Нельга недаацэньваць усіх плюсаў ад удзелу ў наладжванні эканамічных стасункаў з Бацькаўшчынай і актывістам беларускіх суполак у замежжы. Скажам, пад міждзяржаўныя пагадненні выдзяляюцца значныя сродкі, і дзякуючы ім можна рэалізаваць шэраг “суполкавых” сацыяльна-культурных праектаў. Цяпер вось з рэгіёнамі Расіі, якія часам па тэрыторыі большыя за ўсю Беларусь, адладжваецца цеснае эканамічнае супрацоўніцтва. І часта ўдзельнічаюць у гэтым працэсе, нават рухаюць яго беларускія зямляцтвы, ствараючы рэальную аснову для інтэграцыі. Я пацікавіўся, наколькі масавы гэты працэс. Мяркуйце самі: шэсць беларускіх абласцей і Мінск заключылі пагадненні аб супрацоўніцтве, іх дзелавыя партнёры — больш чым 80 суб’ектаў Расійскай Федэрацыі. Найбольшую актыўнасць з расійскага боку праяўляюць Масква і Маскоўская вобласць, Санкт-Пецярбург, Цюменская, Смаленская, Ніжагародская вобласці і Татарстан.
У Мінску ўжо акрэдытаваны прадстаўніцтвы чатырох расійскіх суб’ектаў: Краснадарскага краю, Ніжагародскай вобласці, Масквы і Рэспублікі Дагестан. Сцвярджае сваю зацікаўленасць у такім узаемадзеянні і Беларусь: у Смаленску, Калінінградзе, Санкт-Пецярбургу, Уфе, Екацярынбургу, Новасібірску, Растове-на-Доне, Хабараўску, Ніжнім Ноўгарадзе, Краснаярску і Казані адкрыты аддзяленні пасольства Беларусі. Да таго ж у вялікіх гарадах Расіі зарэгістравана 16 беларускіх гандлёвых дамоў, дзейнічае сетка фірмовых нацыянальных беларускіх крамаў і дылерскіх цэнтраў.
Пра тое, што ўзаемавыгадныя сувязі паміж Беларуссю і рэгіёнамі Расіі можна пашыраць не толькі на ўзроўні суб’ектаў гаспадарання, органаў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ці дзяржаўнага кіравання, сведчыць нядаўні візіт дэлегацыі беларусаў з Самарскай вобласці ў Бабруйск. Мне пашчасціла быць у ліку гасцей, а гэта — прэзідэнт грамадскай арганізацыі “Руска-Беларускае Братэрства 2000” Ірына Глуская, лідар маладзёжнага аддзялення суполкі Юлія Цяплянская і кіраўнік харэаграфічнага калектыву “Сяброўкi” Кацярына Стрынакова. Ірына Глуская асноўную мэту візіта акрэсліла так: прымерыцца на месцы, як найлепш выкарыстаць патэнцыял беларускай дыяспары для рэалізацыі шэрагу праектаў паміж Бабруйскам і Самарскім рэгіёнам. Прычым як гандлёва-эканамічных, так і адукацыйных, культурных.
Госці з Паволжа сустрэліся з намеснікам старшыні Бабруйскага гарвыканкама Аляксандрам Маркачовым, спецыялістамі ў галіне эканомікі, адукацыі, культуры ды іншымі адказнымі асобамі. Нам прыемна было пачуць ад Аляксандра Маркачова, што гарадская адміністрацыя зацікаўлена ва ўсебаковым супрацоўніцтве з Самарскім рэгіёнам. Такія вытворчасці, як “Славянка”, адно з буйнейшых прадпрыемстваў легпрама краіны, ці кандытарскі брэнд “Чырвоны харчавік”, ды і іншыя гатовыя пастаўляць на рынак Самарскага рэгіёна высакаякасную прадукцыю. Шмат цікавага можна сумесна зрабіць і ў сферы адукацыі, культуры.
Нас цёпла сустрэлі на “Славянцы”, паказалі шырокі асартымент прадукцыі прадпрыемства. У краязнаўчым музеі горада мы шмат цікавага даведаліся пра гісторыю краю, культурнае жыццё сучаснага Бабруйска. Парадаваў салодкім асартыментам фірмовы магазін “Чырвоны харчавік”, была незабыўная прагулка па горадзе.
Гэта ўжо не першая дзелавая паездка членаў праўлення Самарскай абласной грамадскай арганізацыі “Руска-Беларускае Братэрства 2000” у Беларусь. Яшчэ ў ліпені 2004-га з Віцебскім гарвыканкамам быў падпісаны пратакол аб асноўных напрамках супрацоўніцтва паміж гарадамі-пабрацімамі. А цяпер рыхтуецца і падпісанне пагаднення суполкі з Бабруйскім гарвыканкамам.

Мікалай Бойка, Самара

На здымку:
З гісторыяй Бабруйска беларусы Самарскай вобласці знаёміліся ў мясцовым краязнаўчым музеі
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter