Землякі камандуюць флатамі

На Чорным моры яшчэ з часоў подзвігу экіпажа брыга “Меркурый” і яго камандзіра Аляксандра Казарскага ў маі 1829 года ідзе добрая слава пра беларусаў. Нашчадкам ёсць з каго браць прыклад! Нядаўна, 28 ліпеня, і ў Беларусі, за сотні кіламетраў ад мораў і акіянаў, святкавалі Дзень Ваенна-марскога флоту. Па традыцыі ўсе тыя, хто калісьці насіў цяльняшку, бесказырку, згадвалі ў чарговы раз сваю ваенна-марскую службу. Бо хоць у Беларусі няма марскіх межаў, ды яна мае да свята самае непасрэднае дачыненне. Суровую марскую службу прайшлі тысячы беларусаў, некаторыя і цяпер там. І, аказваецца, адразу два нашыя землякі камандуюць флатамі на Чорным моры.
На Чорным моры яшчэ з часоў подзвігу экіпажа брыга “Меркурый” і яго камандзіра Аляксандра Казарскага ў маі 1829 года ідзе добрая слава пра беларусаў. Нашчадкам ёсць з каго браць прыклад!

Гвардзейскі ракетны крэйсер “Масква” – флагман ЧФ РасііНядаўна, 28 ліпеня, і ў Беларусі, за сотні кіламетраў ад мораў і акіянаў, святкавалі Дзень Ваенна-марскога флоту. Па традыцыі ўсе тыя, хто калісьці насіў цяльняшку, бесказырку, згадвалі ў чарговы раз сваю ваенна-марскую службу. Бо хоць у Беларусі няма марскіх межаў, ды яна мае да свята самае непасрэднае дачыненне. Суровую марскую службу прайшлі тысячы беларусаў, некаторыя і цяпер там. І, аказваецца, адразу два нашыя землякі камандуюць флатамі на Чорным моры.

Юрый ІльінЮрый Ільін з Рагачова — камандуючы ВМС Украіны
Камандуючым Ваенна-марскімі сіламі Украіны віцэ-адмірала Юрыя Ільіна прызначыў Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч сваім Указам ад 27 ліпеня 2012 года, і ўжо год ён на высокай пасадзе. Віншуем!
Юрый Іванавіч нарадзіўся 21 жніўня 1962 года у горадзе Рагачове Гомельскай вобласці. Пасля заканчэння Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча ў 1979-м паступіў у Адэскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча імя М. Фрунзе. Стаўшы афіцэрам, служыў спачатку у асобнай брыгадзе марской пяхоты Чарнаморскага флоту на пасадах камандзіра ўзвода, камандзіра батарэі, праходзіў службу ў штабе Камандавання Ваенна-марскіх сіл Украіны. Камандаваў асобнай брыгадай марской пяхоты, па чэрвень 2005-га — у штабе Камандавання ВМС на пасадах намесніка начальніка і начальніка ўпраўлення абароннага планавання. Некалькі гадоў быў ваенным прадстаўніком групы афіцэраў у міжнародных штабах і місіях у ЗША, праходзіў службу ў Камандаванні ВМС на пасадах першага намесніка начштаба, начальніка штаба-першага намесніка камандуючага ВМС.
Сёння Ваенна-марскія сілы Украіны — гэта больш за 25 баявых караблёў і кацераў, больш за 50 судоў забеспячэння і каля 30 адзінак авіятэхнікі. На марской службе цяпер больш за 14 тысяч чалавек. Украінскія ВМС паспяхова выконваюць самыя розныя задачы баявой службы ў Чорным моры, абараняюць інтарэсы сваёй краіны ў марской эканамічнай зоне і на прылеглых тэрыторыях.

Аляксандр ВіткоАляксандр Вітко з Віцебска — камандуючы ЧФ Расіі
Віцэ-адмірал Аляксандр Вітко прызначаны камандуючым Чарнаморскім флотам Указам Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ад 15 красавіка 2013 года, а 13 мая на ўрачыстасцях з нагоды 230-годдзя ЧФ Расіі атрымаў штандар камандуючага.
Аляксандр Віктаравіч нарадзіўся 13 верасня 1961 года ў Віцебску. У 1984-м закончыў Чарнаморскае вышэйшае ваенна-марское вучылішча імя П. Нахімава і быў прызначаны для праходжання службы на Ціхаакіянскі флот, дзе ад памочніка камандзіра ракетнага кацера дайшоў да камандуючага войскамі і сіламі на паўночна-ўсходнім напрамку. У 1998 годзе закончыў Ваенна-марскую акадэмію імя М. Кузняцова, а ў 2004-м — Ваенную акадэмію Генштаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі. З кастрычніка 2009-га і да прызначэння камандуючым ЧФ быў намеснікам камандуючага Паўночным флотам Расіі.
У цяперашні час Чарнаморскі флот Расіі налічвае каля 50 баявых караблёў і суднаў забеспячэння, мае дызельныя падводныя лодкі, надводныя караблі для дзеянняў у акіянскай і блізкай марской зонах, марскую ракетаносную, супрацьлодкавую і знішчальную авіяцыю, часці берагавых войскаў. Асноўныя задачы флоту: абарона эканамічнай зоны і раёнаў вытворчай дзейнасці, спыненне незаконнай вытворчай дзейнасці, забеспячэнне бяспекі суднаходства. Флот выконвае знешнепалітычныя акцыі ўрада ў эканамічна важных раёнах Сусветнага акіяна: візіты, дзелавыя ўваходы, сумесныя вучэнні, дзеянні ў складзе міратворчых сіл і інш.

Слаўны горад маракоў
Дзень Ваенна-марскога флоту — даніна павагі ваенным маракам усіх пакаленняў, іх маці, жонкам, блізкім. На флатах прайшлі парады караблёў і ваенна-спартыўныя святы. У Севастопалі, дзе камандуюць флатамі нашы землякі, таксама праходзілі ўрачыстасці. Святкаванні ў Севастопальскай бухце традыцыйна пачаліся з узняцця на караблях, кацерах і суднах дзяржаўных, ваенна-марскіх сцягоў і сцягоў расквечвання. Быў парад караблёў, ваенна-спартыўнае свята з элементы баявой падрыхтоўкі сіл флатоў. 29 ліпеня прайшла цырымонія ўстаноўкі Праваслаўнага крыжа на Паўлаўскім мысе ў памяць загінулых воінаў брацкіх народаў Расіі, Украіны і Беларусі.
Ад усёй душы мне хочацца павіншаваць землякоў, якія цяпер служаць на флоце, ветэранаў Ваенна-марскога флоту з прафесійным святам. У Беларусі беражліва захоўваюць традыцыі ваенных маракоў, ганарацца іх подзвігамі, самаадданасцю тых, хто асвойваў новую тэхніку на флоце. Жадаю ўсім добрага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Мікалай Бойка, капітан 3 рангу ў запасе, г. Кіеў

На здымках:
Гвардзейскі ракетны крэйсер “Масква” – флагман ЧФ Расіі
Юрый Ільін
Аляксандр Вітко
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter