Здольнасць дзяліцца набыткамі

На юбілейнай вечарыне прафесар Адам Мальдзіс не толькі прымаў, але і рабіў падарункіХто чаго варты — тое найбольш ярка праяўляецца з гадамі. Мяркуючы па тым, што дзясяткі вядомых людзей сабраліся ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, каб павіншаваць Адама Восіпавіча Мальдзіса з 80-годдзем, яго навуковы, творчы наробак запатрабаваны ў краіне і за яе межамі. Віншуючы даследчыка беларускай літаратуры, культуры, які дбае і пра наладжванне міжкультурнага дыялогу паміж краінамі, і пра ўмацаванне аўтарытэту Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, і пра разгортванне краязнаўчай работы ў рэгіёнах, некаторыя навукоўцы нават гаварылі пра своеасаблівую “эпоху Мальдзіса” ў айчынным літаратуразнаўстве, культуралогіі. Нямала робіць ён і для развіцця рознабаковых кантактаў Бацькаўшчыны з беларускай дыяспарай, падрыхтаваў некалькі энцыклапедычных даведнікаў, якія расказваюць пра адметных асоб беларускага замежжа, дзейнасць суполак у розных краінах.
Адама Мальдзіса віншуюць калегі з Інстытута культуры БеларусіНа юбілейнай вечарыне прафесар Адам Мальдзіс не толькі прымаў, але і рабіў падарункі
Хто чаго варты — тое найбольш ярка праяўляецца з гадамі. Мяркуючы па тым, што дзясяткі вядомых людзей сабраліся ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, каб павіншаваць Адама Восіпавіча Мальдзіса з 80-годдзем, яго навуковы, творчы наробак запатрабаваны ў краіне і за яе межамі. Віншуючы даследчыка беларускай літаратуры, культуры, які дбае і пра наладжванне міжкультурнага дыялогу паміж краінамі, і пра ўмацаванне аўтарытэту Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, і пра разгортванне краязнаўчай работы ў рэгіёнах, некаторыя навукоўцы нават гаварылі пра своеасаблівую “эпоху Мальдзіса” ў айчынным літаратуразнаўстве, культуралогіі.
Нямала робіць ён і для развіцця рознабаковых кантактаў Бацькаўшчыны з беларускай дыяспарай, падрыхтаваў некалькі энцыклапедычных даведнікаў, якія расказваюць пра адметных асоб беларускага замежжа, дзейнасць суполак у розных краінах. Такое стала магчымым у тым ліку і дзякуючы вялікай картатэцы па дыяспары і культурных сувязях Беларусі з іншымі краінамі, якую больш за 20 гадоў самааддана, па крупінках збірае Адам Восіпавіч, рэгулярна прагортваючы, робячы выразкі з перыядычных выданняў, ксеракопіі з дакументаў, кніг, зборнікаў. Дарэчы, і дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, і дырэктар Інстытута культуры Беларусі Іван Крук (там цяпер працуе Адам Мальдзіс) называлі картатэку прафесара Мальдзіса сапраўдным скарбам, жывой крыніцай, з якой можна чэрпаць каштоўныя звесткі і іншым даследчыкам, журналістам, актыву беларускіх суполак.
Павіншаваць юбіляра прыехалі яго землякі з Астравецкага раёна Гродзеншчыны, прыйшлі аднакашнікі па філалагічным факультэце БДУ, тыя, хто ведае яго яшчэ па рабоце журналістам у Радашкавіцкай райгазеце. Далей, па задуме арганізатараў вечара, ішлі віншаванні ад былых калег прафесара па Акадэміі навук, Скарынаўскім цэнтры, прадстаўнікоў Міністэрства культуры і Міністэрства замежных спраў, калег з газеты “Советская Белоруссия” і, вядома ж, нашага выдання: у “Голасе Радзімы” Адам Восіпавіч таксама плённа папрацаваў. Сам жа юбіляр не толькі прымаў віншаванні і падарункі, але і сам рабіў іх. У прыватнасці, у фонды Музея літаратуры перадаў скульптуру Адама Міцкевіча, набытую ім яшчэ ў 50-я гады. Што ж, Адам Восіпавіч — шчодрай душы чалавек. І не выпадкова розныя выступоўцы гаварылі пра характэрную для юбіляра здольнасць аддаваць, дзяліцца набыткамі з іншымі. А ў віншавальным вершы, прысвечаным яму, ёсць такія знакавыя радкі: “Душа з гадамі не старэе:/ У тых, хто дбае пра яе,/ Душа мудрэе і дабрэе —/ І болей, болей аддае”.

Максім Яцкавец
На здымках:
Адама Мальдзіса віншуюць калегі з Інстытута культуры Беларусі
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter