Зброя — прадмет мастацтва

114 дакладных копiй агнястрэльнай зброi можна пабачыць гэтымi днямi на спецыялiзаванай выставе ў Магiлёве.

114 дакладных копiй агнястрэльнай зброi можна пабачыць гэтымi днямi на спецыялiзаванай выставе ў Магiлёве.

У экспазiцыi прадстаўлены ўзоры стралковай зброi, пачынаючы з 16-га стагоддзя i да нашых дзён. Бадай, самае ганаровае месца на выставе адведзена бессмяротнаму палкоўнiку Кольту, дакладней, яго легендарнай зброi. Кольт па папулярнасцi ў свеце можа параўнацца хiба што з “калашнiкавым”. Увогуле экспазiцыя проста ашаламляе багаццем экспанатаў: тут i мушкетон ХVIII стагоддзя, i крамянёвае ружжо, i iзраiльскi аўтамат “Узi”, i парабелум.
Варта адзначыць, што большасць старадаўнiх копiй паўтараюць калекцыю, якую збiраў сам Напалеон Банапарт.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter