Зброя, бывай!

Расіянін спрабаваў правезці праз мяжу больш за 2 тысячы куль

Грамадзянін Расіі спрабаваў правезці праз мяжу больш за 2 тысячы куль.

Першым на наяўнасць зброі і выбуховых рэчываў зрэагаваў службовы сабака. Жывёла не дала правезці праз мяжу не толькі кулі рознага калібру, але i запасныя часткі і аптычныя сродкі да спартыўнай і паляўнічай зброі.

Сам расійскі грамадзянін паведаміў, што прадметы былі закуплены для членаў аднаго з таварыстваў паляўнічых і рыбаловаў Масквы. Службовыя асобы Брэсцкай мытні канфіскавалі кулі і запчасткі, іх кошт пакуль удакладняецца.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter