Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

У Нацыянальнай бібліятэцы прэзентаваліся тры тэхналогіі ўзнаўлення дакументальнай спадчыны

Зберажэнне і прымнажэнне

Сканэр ці друкарка-прынтэр — паўсядзённая тэхніка ў офісах, дамашніх умовах. А якія тэхналогіі ўзнаўлення дакументальнай спадчыны цяпер на ўзбраенні ў тых, хто яе захоўвае, вывучае? Тое можна было пабачыць 9 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі на прэзентацыі, прымеркаванай да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Цяпер, калі бурна развіваюцца тэхналогіі, надзвычай важна скарыстацца імі ды надзейна захаваць нашу спадчыну, вярнуць яе ў культурны і навуковы ўжытак. На гэта скіраваны праекты па ўзнаўленні дакументальнай спадчыны. І ў НББ прадставілі тры розныя тэхналогіі. Першая — перавыданне арыгінальных помнікаў па старажытнай методыцы: пры дапамозе ручнога прэса. Мы пісалі: скарынаўскі друкарскі станок узнавіў з камандай аднадумцаў Уладзімір Ліхадзедаў. Другая — факсімільнае ўзнаўленне помнікаў: дзякуючы ёй кніжная спадчына продкаў становіцца даступнай для шырокай аўдыторыі. І трэці шлях: сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, віртуальнае ўзнаўленне.

У плыні прэзентацыі прайшла цырымонія перадачы ў дар установам культуры Беларусі адноўленай на друкаваным прэсе старажытнай карты Вавасорэ XVI стагоддзя: па ёй можна ідэнтыфікаваць цяперашнія беларускія землі. Кожны з удзельнікаў прэзентацыі змог разгледзець і узноўлены друкарскі станок, і шматлікія факсімільныя выданні.

Голас Радзімы № 23 (3527), чацвер, 22 чэрвеня, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter