Збіральнік вясковых скарбаў

Унікальная аўдыёкалекцыя аўтэнтычных песень са збору паэта Сяргея Панізьніка стала даступнай для шырокіх колаў аматараў народнай творчасціТое дзіўна, але факт: звычайныя, здавалася б, словы, паяднаныя рытмам і рыфмамі, а тым болей акрыленыя музыкай, могуць стаць каштоўным творам мастацтва. І людзей радаваць. І ацаляць душы… І, урэшце, надоўга перажыць тых, праз каго ўвайшлі ў чалавечую грамаду. Часам тыя каштоўныя самародкі жывуць сваім жыццём у нешырокай, рэгіянальнай спеўнай плыні, а здараецца — і на ўсенародны прастор выплываюць. Ды і за межы Бацькаўшчыны. Як сталася калісьці, напрыклад, з песняроўскім хітом “Касіў Ясь канюшыну”: яго і цяпер падпяваюць, здараецца, у розных кутках свету.
Унікальная аўдыёкалекцыя аўтэнтычных песень са збору паэта Сяргея Панізьніка стала даступнай для шырокіх колаў аматараў народнай творчасці

Вясковыя спевакі ды музыкі — заўжды з народам. Фота з архіва Сяргея Панізьніка<br />Тое дзіўна, але факт: звычайныя, здавалася б, словы, паяднаныя рытмам і рыфмамі, а тым болей акрыленыя музыкай, могуць стаць каштоўным творам мастацтва. І людзей радаваць. І ацаляць душы… І, урэшце, надоўга перажыць тых, праз каго ўвайшлі ў чалавечую грамаду. Часам тыя каштоўныя самародкі жывуць сваім жыццём у нешырокай, рэгіянальнай спеўнай плыні, а здараецца — і на ўсенародны прастор выплываюць. Ды і за межы Бацькаўшчыны. Як сталася калісьці, напрыклад, з песняроўскім хітом “Касіў Ясь канюшыну”: яго і цяпер падпяваюць, здараецца, у розных кутках свету.
Вокладка новага кампакт-­дыскаДобрая доля, доўгае жыццё, хочацца верыць, будзе і ў аўтэнтычных песень з калекцыі Сяргея Панізьніка. Ён запісваў іх даўно, у 1968-69 гадах. А нядаўна ў мінскай галерэі “Ў” ладзілася прэзентацыя кампакт-дыска “Пад ясну зарыцу”, на якім прадстаўлена песенна-абрадавая традыцыя роднай паэту Мёршчыны па аўдыёматэрыялах з яго архіваў.
“Аўдыёкалекцыю спадара Панізьніка можна называць сапраўднай анталогіяй: дзякуючы ёй знаёмішся з багацейшым пластом традыцыйнага сольнага і сумеснага спявання, — кажа спявак, фалькларыст Cяргей Доўгушаў, адзін з тых, хто ладзіў імпрэзу. — Збіральнік народных скарбаў імкнуўся максімальна поўна зафіксаваць усё, што захавала выдатная памяць спявачак, таму на дыску шмат калядных, купальскіх, валачобных, вясельных і радзінных песень. Выдатны матэрыял для ўзнаўлення святаў! Цудоўная падмога аматарам традыцыйных сямейных імпрэз! І для вывучэння фальклору паўночнага рэгіёна Беларусі дыск надзвычай карысны. Праслухаеш — і маеш цэласнае ўяўленне пра спеўную сістэму з таго рэгіёну. Дарэчы, можа, не ўсе ведаюць: цяпер песні развучваюцца метадам “слухаю — спрабую — пераймаю”, ён назваецца дэманстратыўная антрапатэхніка. І таму такія ўнікальныя выданні немагчыма нечым іншым замяніць”.
Для паэта Сяргея Панізьніка шмат цёплых успамінаў звязана з песнямі родных мясцін. “Калі слухаю голас мамы, то й цяпер адчуваю, як яна ўсміхаецца, — дзяліўся ён успамінамі. — У канцы 60-х я ўзяў магнітафон “Рамантык”, пачаў запісваць яе голас, яе песні. Мне тады паведамілі, што адправяць служыць, як вайсковага журналіста, на далёкую чужыну. Вось і ўмацоўваў дух, набіраўся празапас беларускасці, у тым ліку і ў песенным маўленні. Ішлі да магнітафона пяюхі і ў вёсцы Лявонпаль, і на хутары Бабышкі, што на Мёршчыне, не толькі з ахвотаю, смеласцю, а з ганаровым абавязкам: пакінуць тое, што яны памятаюць, паказаць тое, што ўмеюць”.
Усе, хто прыйшоў на імпрэзу, атрымалі вялікую радасць ад судакранання з вечнасцю аўтэнтычных песень. Сам Сяргей Панізьнік, ганаровыя госці, творчыя гурты “Vuraj” і “Кудмень”, Раман Яраш і Юлія Літвінава зладзілі цёплую сяброўскую бяседу, з вершамі ды спевамі. Гурт “Vuraj”, якім кіруе Cяргей Доўгушаў, выконваў песню “Хадзіў раёк” з аўтэнтычнага дыска. Сяргей навучаўся ў Акадэміі музыкі, у тым ліку ў вядомага спевака Віктара Скорабагатава, сам родам з Віцебшчыны. “Нам гэтая песня спадабалася, на сэрцы легла, — гаворыць ён. — Будзем уключаць у канцэртныя праграмы. Дарэчы, гурт у нас невялікі, і мы ахвотна выязджаем выступаць і ў замежжа: Україна, Расія, Польшча, Чэхія… Цікава было б прэзентаваць дыск у суседняй з Мёршчынай Латвіі. Там, ведаю, ёсць моцныя беларускія суполкі — то мы гатовы да супрацоўніцтва. А пакуль рыхтуемся прэзентаваць дыск “Пад ясну зарыцу” і ў Віцебску. Ды і свой хочам зрабіць: сёлета былі ў цікавай песеннай экспедыцыі на Століншчыне, шмат усяго пачулі і запісалі. Дыск задуманы як вялікая мазаіка розных песень з Палесся”.

Іван Ждановіч

На здымках:
Вясковыя спевакі ды музыкі — заўжды з народам. Фота з архіва Сяргея Панізьніка
Вокладка новага кампакт-­дыска
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter