Зазірнуць да кожнага

Гродзенская вобласць праводзіць акцыю «Бяспечнае суседства»

Гродзеншчына праводзіць рэспубліканскую акцыю «Бяспечнае суседства».

Гэта акцыя накіравана на павышэнне ўзроўню бяспекі насельніцтва, у першую чаргу пажылых людзей, якія пражываюць у аддаленых маланаселеных пунктах.

— Асноўнымі мэтамі акцыі з’яўляюцца зніжэнне колькасці правапарушэнняў, надзвычайных сітуацый, што адбываюцца па прычыне супрацьпраўных паводзін грамадзян, якія выкарыстоўваюць сваё жыллё для збору тых асоб, хто вядзе асацыяльны лад жыцця і распівае спіртныя напоі, — паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter