Зайздросныя трафеi

Большая частка ўпаляваных у гэтым годзе Генадзем Жмурко лiс i ваўкоў насiла… вiрус шалёнасцi

Большая частка ўпаляваных у гэтым годзе Генадзем Жмурко лiс i ваўкоў насiла… вiрус шалёнасцi

У мiнулую нядзелю паляўнiчы Генадзь Жмурко з аграгарадка Жгунь Добрушскага раёна ўпаляваў лiсу. Дагнаў рыжую зарад, выпушчаны з яго ружжа-двухстволкi дванаццатага калiбра, на полi за вёскай Карма.

«Што ў тым дзiўнага?» — запытае нехта, прачытаўшы гэтыя радкi. Здабытай лясной хiтругай добрушскi лавец дзiчыны паставiў своеасаблiвы рэкорд, «дацягнуцца» да якога наўрад цi пашчасцiць у блiжэйшы час калегам Жмурко з грамадскай арганiзацыi «Беларускае таварыства паляўнiчых i рыбаловаў». З пачатку гэтага паляўнiчага сезона застрэлiў Генадзь Аляксеевiч... аж 85 лiс i каля двух дзесяткаў ваўкоў.

Першы ж свой паляўнiчы трафей, па прызнаннi Генадзя Алегавiча, ён здабыў яшчэ ў 16-гадовым узросце. Добрым настаўнiкам у авалодваннi сакрэтамi няпростай справы стаў для яго вопытны егер, а сёння — старшыня Добрушскай раённай арганiзацыйнай структуры таварыства паляўнiчых i рыбаловаў Пятро Сiдоранка: з iм доўгi час жылi па суседству. Зараз Жмурко i сам каму хочаш можа майстар-клас даваць: як лепш высачыць, а пасля — разумна ўпаляваць тую або iншую дзiчыну. Зразумела, не па-браканьерску, а па самых што нi ёсць законных правiлах.

 Праўда, па такiм вялiкiм снежным покрыве, як сёлета, вопытнаму паляўнiчаму даўно весцi «промысел» не даводзiлася. Але гэта навука, сведчыць суразмоўца, засвойваецца хутка. Балазе снегаход у Генадзя Алегавiча заўжды на хаду, без яго на лясных сцежках i ў заснежаным полi нiяк не абысцiся. Час ад часу бярэ Жмурко на паляванне i сваiх верных памочнiкаў — гончых i таксу. Па-свойму «дапамагаюць» апошнiм часам добрушскiм здабытчыкам ляснога звера ставiць падобныя рэкорды i суседзi-расiяне. Справа ў тым, што частка сельскагаспадарчых плошчаў па той бок пагранiчнай рысы не засейваецца. Таму ласавацца зернем, што засталося на палях пасля ўборкi збожжавых, мышам-палёўкам больш даспадобы на нашай, беларускай тэрыторыi. У сваю чаргу, да такой жвавай спажывы ахвочыя лясныя звяры i птушкi. I нядзiўна, што тых жа рыжахвостых у ваколiцах Крупца, Перароста, Васiльеўкi, Жгунi i iншых вёсак Добрушчыны сёлета заўважалi нямала. I паасобку мышкуе на палях лясны звер, i зграямi. А гэта ўжо для паляўнiчых выдатная магчымасць праверыць сваю ўдачлiвасць. Што да Генадзя, яму ў гэтым сезоне шанцавала, як нiколi. Два тыднi назад, прызнаецца, высачылi ў полi некалькi лiсiных «згуртаванняў»: за суткi ўпалявалi з сябрам амаль дваццаць лiсаў i двух ваўкоў. Праўда, са здабытымi трафеямi, заўважае ў размове з карэспандэнтам «Р» 58-гадовы рэкардсмен-паляўнiчы, трэба быць вельмi асцярожным. Па заключэннях санэпiдэмiёлагаў, значная частка ўпаляваных Жмурко лiсаў на паверку насiла вiрус шалёнасцi...

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter