Завтра – светлое Христово Воскресение

Христианам  Беларуси

Дорогие соотечественники! 

Сердечно поздравляю вас со светлым днем Воскресения Христова. 

Сегодня великий праздник Пасхи отмечает весь христианский мир. И это глубоко символично. Ведь для того, чтобы наша планета стала для населяющих ее народов безопасным и уютным домом, где царят согласие, милосердие и любовь, необходимы совместные усилия представителей разных наций и вероисповеданий. 

В Беларуси отношения между важнейшими христианскими конфессиями, ставшими неотъемлемой частью национальной истории и культуры, отмечены уважением и взаимопониманием. Исповедуемые ими идеалы добра, справедливости и гуманизма способствуют укреплению духовных и  моральных основ общества, нравственному возвышению и очищению людей. 

Пусть же праздник Пасхи принесет в ваши семьи радость, наполнит сердца теплом и надеждой, поможет быть добрее и терпимее к близким. Пусть в домах и на улицах станет светло и ясно от улыбок людей, разделяющих друг с другом святость этих торжественных дней. 

Желаю вам крепкого здоровья, успехов в труде на благо Отечества, счастья и удачи. 

Александр Лукашенко

-------------------------------

Пасхальнае  пасланне мiтрапалiта  Мiнскага  i  Слуцкага  Фiларэта,  Патрыяршага  Экзарха  усяе  Беларусi

«Ангел усклiкаў Благадатнай: Чыстая Дзева, радуйся! ...Твой Сын уваскрэс!» 

Узлюбленыя архiпастыры, пастыры, манахi i ўсе верныя дзецi Беларускай Праваслаўнай Царквы! 

Прайшоўшы шлях Вялiкага посту i абнавiўшы нашае сэрца перажываннем падзей Страснога тыдня, мы зноў сведчым перад Богам i людзьмi пра радасць веры ў тое, што Хрыстос сапраўды ўваскрэс! 

Гэтае нашае пасхальнае прывiтанне выказвае галоўную iсцiну хрысцiянства, якая з’яўляецца яго асновай! I мы зусiм не перабольшваем значнасцi гэтага найкарацейшага сiмвала нашай веры, калi сцвярджаем, што ўвесь сусвет, усё стварэнне Гасподняе трымаецца на тым, што Сын Божы стаў Сынам Чалавечым, спазнаў крыжовую смерць за грахi свету, уваскрэс з мёртвых i Сваiм Уваскрасеннем вярнуў чалавека ў абдымкi нябеснага Айца, Уседзяржыцеля, Тварца неба i зямлi. 

Цуд трохдзённага Уваскрасення Iiсуса з Назарэта адбыўся на ўскраiне Iерусалiма, у адной з малых правiнцый Рымскай iмперыi, але яго значэнне было сапраўды сусветным. Законы бачнага i нябачнага свету былi ўзрушаны тайнай адкуплення i ўваскрасення, якая здзейснiлася на вяршынi Галгофскай гары  i  ў пахавальнай пячоры каля яе падножжа. Пра гэта спявае Святая Царква ў Пасхальны перыяд: «Смерцi святкуем умярцвенне, пекла разбурэнне, iншага жыцця вечнага пачатак» (Пасхальны канон, 7 песня). 

Прычынай жа ўсяго, што адбылося, была Любоў: «Бо так узлюбiў Бог свет, што Сына Свайго Адзiнароднага даў, каб кожны, хто веруе ў Яго, не загiнуў, але меў жыццё вечнае» (Iн.3: 16). 

Уважлiва чытаючы Святое Евангелле, мы заўважаем, што Сам Хрыстос Спасiцель рэдка гаварыў пра Сябе як пра Сына Божага. Так называлi Яго людзi, у якiх запальвалася iскра веры, так вызнавалi Яго вучнi i апосталы. I нават дэманы i iх князь, якi спакушаў Iiсуса Хрыста пасля Яго хрышчэння, называлi Яго Сынам Божым, бо, паводле сведчання апостала Iакава, «i бесы веруюць, i трымцяць»  (Iак. 2: 19). 

Сам жа Iiсус называў сябе Сынам Чалавечым, жадаючы падкрэслiць, што тайна Богаўцялeснення не змагла б здзейснiцца без удзелу ў ёй самiх людзей. Але створаныя па вобразу i падабенству Божаму, з часоў Адама людзi па сваёй волi падпарадкавалiся законам граху i смерцi, якiя панавалi ў свеце пасля грэхападзення праайцоў… 

Наш розум нярэдка задае пытанне: чаму ж так доўга не прыходзiў у свет Спасiцель? Бо любоў Тварца да ўсяго створанага не спынялася нiколi! Чаму ж тысячы i тысячы гадоў Бог Слова, у Якiм «было жыццё, i жыццё было святлом для людзей» (Iн.1: 4), нiбы марудзiў у чаканнi толькi Яму Аднаму вядомага дня i часу? Аднак адказ на гэта пытанне быў знойдзены больш за дзве тысячы гадоў таму, калi стала вiдавочным, што ўвесь старазапаветны перыяд гiсторыi чалавечага роду быў нi чым iншым, як часам чакання Той, Якая магла б стаць Лесвiцай, каб злучыць Нябёсы i зямлю. 

Такой Лесвiцай, такiм богаабраным умясцiлiшчам Святога Духа з’явiлася Прачыстая Дзева Марыя, Мацi Госпада нашага Iiсуса Хрыста, для Якой Прадвечны Сын Божы стаў Сынам нам Чалавечым. 

Свяшчэннае Пiсанне i царкоўнае Паданне апавядаюць, як Архангел Гаўрыiл дабравесцiў Дзеве Марыi пра нараджэнне Спасiцеля; як клапацiўся Вястун Божы пра душу праведнага Iосiфа Абручнiка, адкрываючы яму тайну беззаганнага зачацця; як у горадзе Вiфлееме ў днi раз’юшанасцi цара Iрада ён папярэджваў Святое Сямейства пра смяротную небяспеку; i нарэшце, як Добры Вястун абвясцiў Мацi Божай пра наблiжэнне Яе Успення… 

Адно з цэнтральных песнапенняў Святой Пасхi дае нам адказ яшчэ на адно важнае пытанне: хто i як першым даведаўся пра Уваскрасенне Хрыста Спасiцеля? Царкоўнае Паданне сведчыць, што ў першыя ж iмгненнi пасля Уваскрасення Iiсуса «Ангел усклiкаў Дабрадатнай:Чыстая Дзева, радуйся! I зноў кажу — радуйся! Твой Сын уваскрэс!». 

Узлюбленыя браты i сёстры! Сёння нашыя асаблiвыя пасхальныя роздумы пра Мацi i пра Сына зусiм не выпадковыя. Ушанаванне Багародзiцы i Богадзiцяцi ў нашай Царкве настолькi глыбокае i праўдзiвае, што яно стала неад’емнай часткай веруючай народнай душы, адной з рысаў нацыянальнага характару i светапогляду. Далёкiм продкам нашым заўсёды была ўласцiва трапяткая ахова  мацярынства i дзяцiнства ад стыхiяў свету гэтага i ад хваляванняў жыццёвых. Бо вобраз Мацi i Дзiцяцi па промыслу Божаму стаў сiмвалам працягу роду чалавечага, i таму памяць сэрца захоўвае i перадае яго з роду ў род, з веку ў век. 

Сваё найвышэйшае выражэнне гэтая памяць знайшла ва ўшанаваннi Прасвятой Багародзiцы i Вечнадзевы Марыi. Бо Яна стала адзiнай дачкой чалавечай, якая, нарадзiўшы Богачалавека, захавала дзявочую чысцiню i беззаганнасць. Таксама i Сын Яе, паводле слова апостала Паўла, у чалавечай iстоце Сваёй быў «падобна да нас спакушаны ва ўсiм, акрамя граху» (Яўр. 4: 15). 

Дарагiя мае! Як часта мы, разважаючы на гэтыя высокiя тэмы, не заўважаем iх адлюстравання ў нашым паўсядзённым жыццi! А дакладней, не спяшаемся настроiць нашыя буднi на гэтую хвалю чысцiнi, веры i спадзявання. Няўжо трывога нашага грамадства пра тое, што дзяцей на беларускай зямлi нараджаецца ўсё менш, а маладыя сем’i распадаюцца ўсё часцей i хутчэй, не гучыць для хрысцiянскiх сэрцаў пагрозлiвым прадвесцем наступстваў, трагiчных для краiны i народа? Няўжо не паклiканы мы, хрысцiяне, у першую чаргу яўляць перад Богам i людзьмi прыклад дзейснага жыцця паводле Евангелля, i ў тым лiку ў жыццi сямейным? 

Сапраўды, гэта так!  I нам належыць з асаблiвай адказнасцю развiваць навык ўзаемаадносiн у нашых сем’ях па прыкладу Святога Сямейства. 

Мужы i браты! Не бянтэжачыся ад вышынi гэтага прыкладу, будзьце i вы ў сваiх сем’ях такiмi ж мудрымi i разважлiвымi, як Iосiф, якi свята ахоўваў неацэнны скарб — Мацi i Сына Божага, дадзеных яму для клопату, павагi i трапяткой любовi! 

Жанчыны i сёстры! I вы кiруйцеся прыкладам Мацi Божай, для Якой клопат пра Сына — Богадзiця Хрыста — засяроджваўся не толькi на ежы i пiццi, але i на духоўным выхаваннi, як пра гэта i сказана ў Пiсаннi: «Не адным хлебам жыве чалавек, а ўсякiм словам, якое выходзiць з вуснаў Госпада» (Друг. 8: 3). 

Такiм чынам, калi мы самi будзем трымацца высокiх узораў жыцця, пабудаванага паводле закону Гасподняга, ады зможам спадзявацца, што благадаць Божая будзе на нас i на нашых дзецях. 

Час i гiстарычныя буры не павiнны сцiраць з нашай памяцi, з патаемных глыбiнь народнага жыцця спасiцельныя iсцiны хрысцiянскай веры, якiя робяць дастойным жыццё старэйшых пакаленняў i закладаюць добры падмурак для пакаленняў наступных. Гiстарычная адказнасць для нас, хрысцiян, якраз i палягае ў тым, каб захоўваць гэтыя iсцiны i праводзiць iх у жыццё. 

I калi мы ўсведамляем, што мiнулы год быў паклiканы стаць у грамадскай свядомасцi Годам мацi, а цяперашнi названы Годам  дзiцяцi, мы павiнны прыкласцi намаганнi, каб у сваiм асяроддзi, на сваiм шляху напоўнiць прастору жыцця Евангельскiм словам i справаю. Таму што Свяшчэннае Пiсанне — гэта вялiкi гiмн жыцця, у якiм апяваецца велiч мацярынства i айцоўства, духоўная слава сыноў i дабрапрыстойнасць дачок як найвышэйшыя каштоўнасцi чалавечага быцця. 

Узлюбленыя браты i сёстры! Пасха Гасподняя — гэта перамога жыцця ў яе самым глыбiнным, першасным сэнсе. Гэта якраз тая дасканалая радасць, пра якую гаварыў Гасподзь наш Iiсус Хрыстос, асаблiва падкрэслiваючы, што яе нiхто не адыме ў нас (Iн. 15: 11; 16: 22). Будзем жа шчодра дзялiцца ёю з нашымi блiжнiмi i дальнiмi, з адзiнавернымi братамi i сёстрамi i з усiмi, хто, паводле слова апостала Пятра, у кожным народзе даспадобы Богу, бо жыве праведна (Дзеян. 10: 35). 

Няхай жа будуць на справе выкананы ў жыццi кожнага з нас словы Пасхальнага канона: «Уваскрасення дзень, i прасвятлiмся ўрачыстасцю, i адзiн аднаго абдымем. Скажам: браты, i тым, хто ненавiдзiць нас, прабачым ўсё дзеля ўваскрасення, i так усклiкнем»: 

Хрыстос уваскрэс! Сапраўды ўваскрэс. Амiнь. 

Фiларэт, Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi Пасха Хрыстова, 2007 год, Мiнск

-----------------------

Пажаданнi  Ксяндза  Бiскупа  Аляксандра  Кашкевiча  на  нядзелю  Уваскрэсення  Пана  2007  года

Узлюблёныя ў Хрысце Пану браты i сёстры! 

“Сёння Хрыстус устаў з памерлых, аллелюя!” У гэтых словах велiкоднай песнi адлюстравана галоўная прычына радасцi, якая напаўняе нас у гэтыя святочныя днi. 

Для яе ёсць розныя падставы. Нас радуе прыход вясны, якая абудзiла зямлю ад зiмовага сну, аздобiла яе кветкамi i напоўнiла паветра водарам адновы. Мы радуемся кветню жыцця, якое было замерла на нейкi час, а цяпер развiваецца i iмкнецца дарыць плады. Але найбольшую радасць дае нам Уваскрэсенне Хрыста. 

Пасля крывавых пакутаў, смерцi i пахавання Хрыстус устае з памерлых уласнымi сiламi. Уваскрэсенне стала дапаўненнем да Яго пасхальнай ахвяры i пацвердзiла прадказаннi, у якiх Ён неаднаразова запавядаў гэта. Ён з’яўляецца жанчынам, якiя прыбеглi да гробу, каб намасцiць Яго цела. Пазней прыходзiць да Апосталаў у зачынены Вячэрнiк, дзе яны прабываюць, напалоханыя смерцю свайго Настаўнiка. 

Словы, з якiмi Уваскрэслы Пан Езус звяртаецца да жанчын, напоўнены радасцю велiкоднай таямнiцы. Гэтыя словы скiраваны таксама i да нас. Разам з пажаданнямi Езус указвае нам на вартасцi хрысцiянскага жыцця – на духоўную радасць i на ўнутраны супакой, якi вынiкае з усведамлення добра выкананых абавязкаў. 

Уваскрэслы Хрыстус вiтае сваiх вызнаўцаў, якiя радуюцца Яго Уваскрэсенню i жывуць надзеяй на сваё паўстанне з памерлых. Асаблiвым чынам Ён звяртаецца да тых, хто ачысцiў сваю душу ў Сакрамэнце Пакаяння i жадае iм, каб вытрывалi ў добрых пастанаўленнях i не вярталiся да грахоў, але, жывучы ў стане асвячальнай ласкi, назаўсёды захавалi сваю духоўную лучнасць з Iм. 

Вiтаючы Апосталаў, Хрыстус жадае ўсiм праўдзiвага супакою. Пра супакой Ён часта гаварыў у сваiх казаннях: «Супакой пакiдаю вам, супакой мой даю вам. Не так, як свет дае, Я вам даю» (Ян 14,27). Супакой Хрыста адрознiваецца ад супакою свету. Супакой свету – гэта адсутнасць вайны памiж народамi, узаемаразуменне i эканамiчнае развiццё. Дасягнуць супакою ў свеце складана, таму што ён залежыць ад згоды памiж народамi. Але каб мець яго, мы павiнны спачатку прыняць супакой Хрыста, якi ўплывае на супакой у свеце i фармiруе яго. На гэтую праўду часта звяртаў нашу ўвагу Слуга Божы Ян Павел II, выразна падкрэслiваючы, што «не будзе супакою ў свеце, калi не будзе яго ў сем’ях i людскiх сэрцах». 

Калi мы прымем Хрыстовы супакой i будзем рэалiзаваць яго згодна з Евангеллем, калi нашыя ўчынкi будуць падпарадкаваны Божым Наказам, а Канстытуцыяй сучаснага свету стане навука Хрыста, то аблiчча нашай зямлi зменiцца на лепшае. Я прашу вас i заклiкаю да гэтага. А таксама хачу выказаць усiм вам святочныя пажаданнi, якiя плывуць з перапоўненага велiкоднай радасцю сэрца. 

Усiм тым, хто любiць Хрыста, я жадаю знайсцi крынiцу радасцi i супакою ў сваiх сэрцах, якiя штораз больш будуць палаць любоўю, як у вучняў на шляху ў Эмаус. 

Тым, хто адчувае сябе самотным i разгубленым, каго трывожыць уласны лёс або лёс блiзкiх, я жадаю, каб усвядомiлi, што ўваскрэслы i пераможны Хрыстус iдзе па жыццю побач з вамi, i знайшлi ў гэтым крынiцу радасцi i супакою. 

Тым, хто  плача з прычыны страты некага блiзкага, я жадаю, каб знайшлi супакой у надзеi, якую дае Уваскрэсенне Хрыста. Ён паказаў, што смерць – гэта не канец людскога жыцця, i паабяцаў, што некалi ўваскрэсiць усiх нас. Памятайце пра гэта, i няхай малiтва за блiзкiх злагодзiць вашу боль расстання з iмi. 

Тым, хто спрабуе пераадолець свае або сваiх блiзкiх слабасцi, я жадаю моцнай надзеi на тое, што зло можна перамагчы, таму што яго ўлада абмежаваная. У гэтым вам дапаможа ласка Уваскрэслага. 

Хворым i церпячым фiзiчна або духоўна – гэта значыць, усiм тым, хто мае ўдзел у таямнiцы Хрыстова Крыжа, я жадаю сiлы веры, каб здолелi спасцiгнуць пасхальны сэнс сваiх цяжкiх перажыванняў. Жадаю таксама надзеi, якая выплывае з таго, что пакуты Хрыста былi толькi ўводзiнамi ў радасць Велiкоднага ранка. 

Святочнымi пажаданнямi i малiтвай я ахапляю таксама ўсiх вас, дарагiя браты i сёстры iншых хрысцiянскiх канфесiй, а асаблiва вернiкаў Праваслаўнай Царквы, якiя сёння разам з намi перажываюць радасць Хрыстовага Уваскрэсення. 

Уваскрэслы Хрыстос разбурыў сцяну варожасцi памiж людзьмi i даў магчымасць аб’яднацца ў Iм i стаць, як першыя хрысцiяне, адным сэрцам i адной душой. Сёлетнiя святы менавiта сiмвалiзуюць гэтае адзiнства. Дык няхай жа любоў Хрыста яшчэ больш распалiць i паяднае нашыя сэрцы. 

Няхай Марыя, якая радуецца Уваскрэсенню Сына i Якую вы акружаеце такой пашанай i любоўю, мае ў сваёй апецы ўсiх нас, якiя ў Вялiкую Пятнiцу сталi яе сынамi i дочкамi.

Я жадаю ўсiм, каб мы штораз лепш пазнавалi Уваскрэслага «па ламанню хлеба», як вучнi з Эмаус. 

На радасныя i плённыя перажываннi Велiкодных святаў з усяго сэрца благаслаўляю. 

Бiскуп Аляксандр КАШКЕВIЧ, Старшыня Канферэнцыi Каталiцкiх Бiскупаў у Беларусi

Гродна. Вялiкдзень 2007

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter