У батанiчным садзе пройдзе фларыстычная выстаўка вяргінь і хрызантэм

Зацвiлi хрызантэмы ў садзе

У разгар восені ў жыхароў і гасцей Мінска ёсць выдатная магчымасць з асалодай любавацца прыгажосцю вялізнага кветніка. Фларыстычная выстаўка вяргінь і хрызантэм з 3 па 10 кастрычніка пройдзе ў Экспазіцыйнай аранжарэі трапічных і субтрапічных раслін Цэнтральнага батанічнага саду.


Алена Сакурэнка, загадчыца сектара інфармацыйна-асветнай работы ЦБС, запрашае на выставу: «Калекцыя хрызантэм налічвае больш як 180 сартоў, і больш як 300 сартоў складае калекцыя вяргінь. Убачыць гэтыя прыгожыя кветкі наведвальнікі змогуць у незвычайных фларыстычных букетах і формах». Таксама ўпершыню пройдуць тэматычныя экскурсіі «Кветка сонца». Спецыялісты ЦБС правядуць гасцей выставы ў цяпліцы закрытага грунту і азнаёмяць з садовымі індыйскімі хрызантэмамі.

Нагадаем, калекцыі і экспазіцыі Цэнтральнага батанічнага саду налічваюць больш за 9 тысяч назваў раслін розных кліматычных зон свету, у тым ліку 2,3 тысячы — закрытага грунту. Як па складзе калекцыйных фондаў, так і па плошчы ЦБС з`яўляецца адным з самых буйных батанічных садоў Еўропы.

Юлія ІОСІФАВА

ypopko@bk.ru
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter