Со следующего года вводится новая методика обработки результатов ЦТ

Зацаніце адказ

Уступная кампанія наступнага года, як і заяўлялася раней, будзе праходзіць па новай методыцы. Пры гэтым стабальная сістэма ацэнкі ЦТ і складанасць заданняў застануцца ранейшымі. Аб гэтым у інтэрв’ю БЕЛТА паведамiла першы намеснік міністра адукацыі Ірына Старавойтава.


Па словах дырэктара Рэспуб­ліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) Юрыя Міксюка, пры ранейшай сістэме ацэньвання ў кожнага задання быў карэкціруючы каэфіцыент, або «вага», якая зніжалася ў залеж­насці ад колькасці правільных адказаў іншых абітурыентаў:

— Значыць, чым іх больш, тым меншым будзе «цана» правільнага адказу. Мы плануем з будучага года за кожнае заданне ўстанавіць першасныя балы. Тым самым сістэма ацэньвання наблізіцца да школьнай і, мы перакананы, гэта дазволiць больш дакладна ацаніць узровень ведаў абітурыента.

Паводле слоў Ірыны Старавойтавай, методыку ў якасці эксперымента паралельна з існуючай сістэмай выкарыстоўвалі ўжо на ЦТ сёлета. І атрымалі добрыя вынікі. Акрамя таго, адзначыла яна, РІКВ да працы ў новым фармаце гатовы. Таксама, на думку Ірыны Старавойтавай, цяпер вынікі ЦТ, паколькі новая методыка ацэньвання наблізіцца да выніковай атэстацыі, пакажуць якасць працы педагогаў у школах.

arteaga@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter