Зацікавіла спадчына

У горадзе Яраслаўлі прайшла штогадовая навукова-практычная краязнаўчая канферэнцыя навучэнцаў “Айчына”. У секцыі “Літаратурнае краязнаўства” першае месца заваяваў даклад адзінаццацікласніка школы № 14 Яраслава Сіроткіна. Малады даследчык, наведаўшы музей класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча ў Яраслаўлі, зацікавіўся лёсам паэта
Фрагмент экспазіцыі ў яраслаўскім “Музеі М. Багдановіча”У горадзе Яраслаўлі прайшла штогадовая навукова-практычная краязнаўчая канферэнцыя навучэнцаў “Айчына”. У секцыі “Літаратурнае краязнаўства” першае месца заваяваў даклад адзінаццацікласніка школы № 14 Яраслава Сіроткіна. Малады даследчык, наведаўшы музей класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча ў Яраслаўлі, зацікавіўся лёсам паэта.

Яраслаў працаваў з матэрыяламі пра паэта ў абласным архіве, у бібліятэках Яраслаўля, у музеі М.Багдановіча. Яго ўразіла кароткае і трагічнае жыццё паэта, і як шмат ён паспеў зрабіць. Вынікам стаў даклад “Максім Адамавіч Багдановіч: вопыт літаратурна-біяграфічнага даследавання”.

Цікава, што даклад Яраслава аказаўся не адзіным, якія ілюструюць сувязі двух братэрскіх славянскіх народаў. Прызавое месца ў секцыі “Народазнаўства” заваявала дзевяцікласніца Яна Атрубіна з Першамайскага раёна Яраслаўскай вобласці, якая прадставіла навуковую работу “Беларусы на зямлі Першамайскай”. Аказалася, што першыя беларускія перасяленцы з’явіліся на землях раёна яшчэ ў 1903 годзе, а ў вёсцы Дор-Спаскі да Вялікай Айчыннай вайны жылі толькі беларусы.

У сваім дакладзе Яна расказала ў тым ліку і аб лёсе сваёй прабабулі, якая разам з бацькамі пераехала ў Першамайскі раён у 1933 годзе.
Яраслаўцы актыўна цікавяцца гісторыяй і культурай Беларусі. Немалую ролю ў гэтым іграе і “Музей Максіма Багдановіча”, дзверы якога заўсёды адчынены для наведвальнікаў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter