В следующем году под Минском начнется массовое производство китайских электромобилей
24.10.2018 08:28:00
Илья КРАСОВСКИЙ
На днях намеснік старшыні Мінгарвыканкама Віктар Лапцеў распавёў журналістам, што ў пачатку наступ-нага года ў вёсцы Абчак на заводзе «Юнісон» запусцяць масавую вытворчасць электрамабіляў Zotye. Карэспандэнт «Р» высветліў падрабязнасці.
Міні-электракар каштуе каля 17 тысяч долараў, а седан — каля 22 тысяч долараў.
Кампанія Zotye — адзін з лідараў па вытворчасці электрамабіляў у Кітаі. Пагадненне аб супрацоўніцтве прадпрыемства «Юнісон» і кампанія Zotye International Automobile Trading падпісалі ў Цындаа ў чэрвені гэтага года. Дакумент прадугледжвае арганізацыю ў нашай краіне да 2022 года зборачнай вытворчасці 30 тысяч электрамабіляў з высокай ступенню лакалізацыі для наступнай эксклюзіўнай пастаўкі прадукцыі на рынкі краін СНД. Кошт праекта — 560 мільёнаў долараў.
Пакуль машыны збіраюцца з кітайскіх і амерыканскіх камплектуючых. Аднак кампанія «Юнісон» мае намер максімальна лакалізаваць электрамабілі ў супрацоўніцтве з рэзідэнтамі Парка высокіх тэхналогій і нашымі прадпрыемствамі. Як патлумачыла карэспандэнту «Р» афіцыйны прадстаўнік СП ЗАТ «Юнісон» Ганна Ваганава, першая серыя з 18 машын ужо прададзена ў нашай краіне фізічным і юрыдычным асобам. Цяпер фар-міруецца новы заказ. Дарэчы, асноўны рынак збыту — унутраны. Але ўжо завяршаецца сертыфікацыя вытворчасці ў адпаведнасці з правіламі Мытнага саюза. І ў пачатку наступнага года аўтамабілі паедуць у Расію, а потым і ў іншыя краіны — удзельніцы ЕАЭС.