В следующем году под Минском начнется массовое производство китайских электромобилей

Зараджаны на справу

На днях намеснік старшыні Мінгарвыканкама Віктар Лапцеў распавёў журналістам, што ў пачатку наступ-нага года ў вёсцы Абчак на заводзе «Юнісон» запусцяць масавую вытворчасць электрамабіляў Zotye. Карэспандэнт «Р» высветліў падрабязнасці.

Міні-электракар каштуе каля 17 тысяч долараў, а седан — каля 22 тысяч долараў.
Фота gogomel.by

Кампанія Zotye —  адзін з лідараў па вытворчасці электрамабіляў у Кітаі. Пагадненне аб супрацоўніцтве прадпрыемства «Юнісон» і кампанія Zotye International Automobile Trading падпісалі ў Цындаа ў чэрвені гэтага года. Дакумент прадугледжвае арганізацыю ў нашай краіне да 2022 года зборачнай вытворчасці 30 тысяч электрамабіляў з высокай ступенню лакалізацыі для наступнай эксклюзіўнай пастаўкі прадукцыі на рынкі краін СНД. Кошт праекта — 560 мільёнаў долараў.

Навінкі — міні-электракар і седан Zotye ў нашай краіне прэзентавалі яшчэ ў лютым гэтага года. Тады генеральны дырэктар СП ЗАТ «Юнісон» Дзмітрый Ягораў агучыў прыкладны кошт гэтых аўтамабіляў:  каля 17 тысяч і каля 22 тысяч долараў суадносна. Дарэчы, двухмесны сілкуе трайная літый-іонная батарэя, якая поўнасцю зараджаецца за восем гадзін ад звычайнай разеткі. Запас ходу на поўнай зарадцы — 220 кіламетраў. Не забыліся канструктары і пра бяспеку вадзіцеля і пасажыра — дзве падушкі бяспекі, корпус дадаткова ўзмоцнены супрацьударнымі сталёвымі бэлькамі. Цэнтральнае месца на прыборнай панэлі аддадзена дзесяціцалёваму сэнсарнаму экрану, з якога можна цалкам кіраваць усім «разумным» начыннем аўтамабіля. У седане усталявана батарэя аналагічнага тыпу. Толькі запас ходу ў яе большы — на поўнай зарадцы можна праехаць тры сотні кіламетраў.

Пакуль машыны збіраюцца з кітайскіх і амерыканскіх камплектуючых. Аднак кампанія «Юнісон» мае намер максімальна лакалізаваць электрамабілі ў супрацоўніцтве з рэзідэнтамі Парка высокіх тэхналогій і нашымі прадпрыемствамі. Як патлумачыла карэспандэнту «Р» афіцыйны прадстаўнік СП ЗАТ «Юнісон» Ганна Ваганава, першая серыя з 18 машын ужо прададзена ў нашай краіне фізічным і юрыдычным асобам. Цяпер фар-міруецца новы заказ. Дарэчы, асноўны рынак збыту — унутраны. Але ўжо завяршаецца сертыфікацыя вытворчасці ў адпаведнасці з правіламі Мытнага саюза. І ў пачатку наступнага года аўтамабілі паедуць у Расію, а потым і ў іншыя краіны — удзельніцы ЕАЭС.


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter