Запрашэнне па грыбы. Скарбы восені багатыя, дары восені шчодрыя, гасціннасць восені бязмежная.

Калі згадваеш гэту раскошную пару года, адразу ўяўляеш багацце яе колераў і дзівосныя водары. Чым пахне восень? Як сапраўдны парфумер з вытанчаным густам, яна стварае свае непаўторныя водары.
Вясковыя сады пахнуць салодкасцю яблыкаў і груш, да якой далучаюцца гаркаватыя ноткі позніх восеньскіх кветак. Луг і поле струменяцца духмянасцю пажоўклай травы і свежасцю ранішняга туману. Багністыя мясціны вабяць водарам спелых журавін, а лес прыцягвае пахам вільготнага моху і грыбоў...
Ідзеш па шырокай дарозе, любуешся навакольным хараством і раптам... Лёгкі восеньскі ветрык даносіць духмяны водар грыбоў, а прама з-пад тваіх ног бяжыць невялікая сцяжынка, якая так і запрашае збочыць у лясок і пашукаць там пад апалай лістотай каляровыя капялюшыкі баравічкоў, падасінавікаў, падбярозавікаў...

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter