Запрашэнне ў касмічнае падарожжа.

Касмічная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў: для дзяцей сярэд. шк. узросту/ укл. Раіса Баравікова; маст. Марыя Міцкевіч. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — 144 с.: іл.

Вядомая пісьменніца Раіса Баравікова сабрала цікавы і крыху нечаканы для беларускай дзіцячай літаратуры зборнік. Пад адной вокладкай з назвай “Касмічная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў” аб’яднаны казкі, вершы, невялікія нарысы пра тую прастору, што нашмат шырэйшая за нашу планету Зямля. Алена Масла, Пятро Васючэнка, Генадзь Ануфрыеў, Наталля Ігнаценка, Уладзімір Ліпскі, Серж Мінскевіч, Генадзь Аўласенка, Кацярына Хадасевіч-Лісавая, Янка Сіпакоў, Алесь Марціновіч і іншыя пісьменнікі запрашаюць юнага чытача ў касмічныя падарожжы, расказваюць пра зоркі і невядомыя планеты. А адзін з раз-дзелаў кнігі — ужо з рэалістычных сюжэтаў: у невялікіх нарысах расказваецца пра нашых землякоў, што спрычыніліся да асваення космасу і будаўніцтва касмадрома Байканур.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter