Запрашае “Берагіня”. Самым народным называюць гэта фальклорнае свята на Рудабельшчыне.

Сёння ў гарадскім пасёлку Акцябрскі на Гомельшчыне адкрываецца рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня”, інфармацыйным спонсарам якога з’яўляецца “Народная газета”.

Сёння ў гарадскім пасёлку Акцябрскі на Гомельшчыне адкрываецца рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня”, інфармацыйным спонсарам якога з’яўляецца “Народная газета”.

Ён пройдзе на рудабельскай зямлі шосты раз. Чатыры фестывальныя дні будуць вельмі насычанымі на творчыя праекты: адбудуцца конкурс танцавальных пар — выканаўцаў народна-побытавых танцаў, турнір дзіцячых і маладзёжных фальклорных  калектываў, прэзентацыя аўтэнтычных гуртоў і фальклорных калектываў, конкурс салістаў — выканаўцаў твораў народнай спадчыны, выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, майстар-класы з удзелам выкладчыкаў вядучых ВНУ культуры і мастацтва Беларусі, майстроў фальклорных напрамкаў.
Як і ў мінулыя гады, “Берагіню” наведаюць госці з блізкага і далёкага замежжа. Яны не толькі пашыраць кола ўдзельнікаў і геаграфію фестывалю, але і пазнаёмяць з фальклорнымі традыцыямі сваіх краін. Усяго Акцябрскі сустрэў каля 800 удзельнікаў і гасцей.
Мастацкі кіраўнік фестывалю Мікола Казенка асабліва падкрэсліў, што сёлета сярод удзельнікаў вялікая, як ніколі, колькасць дзіцячых калектываў. Гэта азначае, што народныя традыцыі будуць жыць і далей, што моладзь будзе ведаць, як бавілі свой вольны час іх продкі, як паводзілі сябе ў розных жыццёвых абставінах.
У заключны дзень фестывалю, 27 чэрвеня, адбу-дзецца ўручэнне прызоў найбольш таленавітым калектывам і выканаўцам. Свой прыз у адной з намінацый уручыць і “Народная газета”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter