Запчасткі замест штор

На беларуска-літоўскай граніцы затрымалі кантрабанду запчастак

На беларуска-літоўскай граніцы затрымалі кантрабанду запчастак на 24 млрд. рублёў.

У таварасуправаджальных дакументах спыненага ў пункце пропуску «Каменны Лог» грузавіка значылася, што ў машыне з Літвы на тэрыторыю Мытнага саюза вязуць тканіну для штор, гранітныя пліты і запчасткі для тахографа. Аднак, як высветлілася, грузавік быў запоўнены запчасткамі, пра якія вадзіцель, грамадзянін нашай краіны, вырашыў змаўчаць. Кошт нелегальнага грузу ацэньваецца звыш 24 млрд. рублёў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter