Запатрабаваныя прадукты

Новая тэхналагічная лінія па вытворчасці сухога абястлушчанага малака пачала працаваць у ААТ «Смаргонскія малочныя прадукты». Увод яе ў эксплуатацыю дазволіў павялічыць магутнасці ў 2,5 раза, паскорыць працэс перапрацоўкі прадукцыі, палепшыць яе якасць і знізіць спажыванне электраэнергіі. Таксама пашырыўся і асартымент. Стала магчымым вырабляць сухое натуральнае малако, сухую сыроватку, хуткарастваральнае сухое малако. Лінія працуе на мясцовай сыравіне, якая пастаўляецца з Астравецкага і Смаргонскага раёнаў. На будаўніцтва новай вытворчасці было выдаткавана амаль 36 мільярдаў рублёў. Увод у эксплуатацыю новага цэха — гэта дадатковае прыцягненне валюты ў Беларусь, бо прадукцыя экспартаарыентаваная. Каля 90 працэнтаў смаргонскіх малочных прадуктаў пастаўляецца на расійскі рынак. Сярод спажыўцоў таксама Казахстан і Украіна. На здымку: начальнік цэха вытворчасці сухой малочнай прадукцыі Жанна МАЦКЕВІЧ. Фота: Аляксандр ТАЛОЧКА

Новая тэхналагічная лінія па вытворчасці сухога абястлушчанага малака пачала працаваць у ААТ «Смаргонскія малочныя прадукты».

Увод яе ў эксплуатацыю дазволіў павялічыць магутнасці ў 2,5 раза, паскорыць працэс перапрацоўкі прадукцыі, палепшыць яе якасць і знізіць спажыванне электраэнергіі. Таксама пашырыўся і асартымент. Стала магчымым вырабляць сухое натуральнае малако, сухую сыроватку, хуткарастваральнае сухое малако. Лінія працуе на мясцовай сыравіне, якая пастаўляецца з Астравецкага і Смаргонскага раёнаў. На будаўніцтва новай вытворчасці было выдаткавана амаль 36 мільярдаў рублёў. Увод у эксплуатацыю новага цэха — гэта дадатковае прыцягненне валюты ў Беларусь, бо прадукцыя экспартаарыентаваная. Каля 90 працэнтаў смаргонскіх малочных прадуктаў пастаўляецца на расійскі рынак. Сярод спажыўцоў таксама Казахстан і Украіна.

На здымку: начальнік цэха вытворчасці сухой малочнай прадукцыі Жанна МАЦКЕВІЧ.

Фота: Аляксандр ТАЛОЧКА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter