Запатрабаваная і любімая кніга. На XVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы пабывала 50 тысяч чалавек.

У мінулую нядзелю на закрыцці выставы ў павільёне БелЭКСПА было мнагалюдна, дарэчы, як і ва ўсе дні кірмашу. Людзі спяшаліся набыць патрэбныя кнігі. Па-першае, кошт літаратуры тут быў ніжэйшы, чым у кнігарнях. А па-другое, не паўсюль можна знайсці экзэмпляры, якія былі прадстаўлены на выставе. Сёлета тут можна было ўбачыць кнігі аж з 23 краін!

У мінулую нядзелю на закрыцці выставы ў павільёне БелЭКСПА было мнагалюдна, дарэчы, як і ва ўсе дні кірмашу. Людзі спяшаліся набыць патрэбныя кнігі. Па-першае, кошт літаратуры тут быў ніжэйшы, чым у кнігарнях. А па-другое, не паўсюль можна знайсці экзэмпляры, якія былі прадстаўлены на выставе. Сёлета тут можна было ўбачыць кнігі аж з 23 краін!

— XVIII Мінская міжнародная выстава-кірмаш прайшла з поспехам, — паведаміў на закрыцці выставы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Ігар Лапцёнак. — Аргкамітэт уручыў удзельнікам выставы 26 дыпломаў першай ступені — за актыўнае і доўгатэрміновае супрацоўніцтва з Мінскай міжнароднай выставай-ярмаркай, каля пяцідзесяці — другой ступені, за самую цікавую тэматычную экспазіцыю. Дыпломы атрымалі актыўныя ўдзельнікі свята, сярод якіх пасольствы Арменіі, Італіі, Кубы, Славакіі, ЗША, Швецыі.
Сярод дыпламантаў на самую цікавую тэматычную экспазіцыю — Беларускі Дом друку і выдавецтва Беларускага экзархата, якое асабліва ўразіла наведвальнікаў выставы музычна-тэатральнай прэзентацыяй унікальнага помніка беларускай культуры “Слуцкага Евангелля” і прэзентацыямі факсімільных аднаўленняў “Полацкага Евангелля” і “Лаўрышаўскага Евангелля” XII і XIV стагоддзяў адпаведна.
Каля трох тысяч кніг беларускія бібліятэкі атрымалі падчас закрыцця выставы ў дар ад нямецкіх і расійскіх выдавецтваў. Гэта мастацкая класічная і сучасная проза, гістарычная і ваенная літаратура, кнігі-даведнікі і энцыклапедыі. Пасол Германіі ў Беларусі Крыстаф Вайль, які перадаў кнігі Нацыянальнай  бібліятэцы Беларусі і Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі, выказаў спадзяванне, што гэта добры падарунак для тых, хто па нейкіх прычынах не змог наведаць выставу — у іх будзе магчымасць адкрыць шматбаковасць нямецкай літаратуры ўжо ў беларускіх бібліятэках.
Дарэчы, стэнд Германіі сёлета быў ці не самы багаты: каля 600 кніг рознай тэматыкі 250 нямецкіх, аўстрыйскіх і швейцарскіх выдавецтваў. У наступным годзе эстафета ганаровага госця Мінскай кніжнай выставы-кірмашу пяройдзе да Венесуэлы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter