Запахла “чорным золатам”

З савецкіх часоў не вылазіў з праблем і беднасці калгас “Усход” Віцебскага раёна. У цяперашні час ён змяніў шыльду на больш модную назву — сельгаскааператыў “Тарасенкі”. Але ёсць прагноз, што гэтая ўскраіна беларускай поўначы можа разбагацець на здабычы нафты і газу. Ва ўсялякім разе, прафесіяналы РУП “Белгеалогія” ў хуткім часе маюць намер пачаць больш дэталёвае вывучэнне геалагічных пластоў мясцовасці на іх нафтагазаўтрыманне. А раптам у віцебскіх нетрах і сапраўды хаваюцца ўласныя “нафтавыя эміраты”.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter