Чай наши предки начали активно пить только в ХІХ веке

Заморскі напітак

Фото  pexels.com
Чай нашы продкі пачалі актыўна ўжываць толькі ў ХІХ стагоддзі

Гісторыя чаю налічвае некалькі тысяч гадоў. Аднак на тэрыторыю Беларусі гэты прадукт трапіў толькі ў XVII стагоддзі. Спачатку ён быў настолькі дарагім, што дазволіць яго сабе маглі выключна вяльможы. І толькі ў ХІХ стагоддзі, калі чай стаў больш даступным, пакаштаваць яго атрымалася і ў простых людзей.

Безумоўна, і раней нашы продкі заварвалі травы, але такія адвары выкарыстоўвалі ў асноўным для лячэння. Культура чаяпіцця пачала развівацца са з'яўленнем заморскага прадукту. Набыць яго можна было ў чайных крамах, якія пачалі адкрывацца ў буйных гарадах і мястэчках.

Вядома, што ў Беларусь чай трапляў як з Еўропы, так і праз Расію з Азіі. Таму ў нас прыжыліся адразу дзве назвы. Паралельна са словам «чай» (ад кітайскага «ча» — «напітак», «чай-ліст») ужывалі яшчэ адно — «гарбата». Яно паходзіць ад лацінскага herba, што азначае «расліна».

Пастаўкі чаю былі нерэгулярныя, таму яго набывалі адразу шмат. І вельмі важным было добра яго захаваць. Трымалі ў халодных памяшканнях, далёка ад духмяных рэчаў. Скрыні накрывалі паперай і чыстым палатном, каб чай не перасох і не страціў свой водар. Для прыгатавання выкарыстоўвалі ваду з ракі або свежую дажджавую, якую папярэдне фільтравалі. Пілі гарбату з лімонам, варэннем, віном, ромам, часам дадавалі малако. З уваходам у жыццё насельніцтва чаю ва ўжытку з'явіліся і новыя звязаныя з ім прадметы (самавары, чайнікі, сподкі і іншыя), а таксама розныя прымаўкі і прыказкі, напрыклад, «Што кажух — то не вата, што капуста — то не гарбата», «Чай выпіў, цукар у кішэнь схаваў».

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter