Замкі вітаюць турыстаў

Паглядзець на тое, як умелі ўзводзіць моцныя будынкі і бараніць сваю зямлю ад ворагаў продкі, едуць тысячы людзейНядаўна ў замкавым комплексе “Мір”, што непадалёку ад Нясвіжа, сустракалі паўмільённага наведвальніка. Падлік, заўважым, вёўся з часу завяршэння рэстаўрацыі замка ў 2011 годзе. І што асабліва прыемна супрацоўнікам газеты “Голас Радзімы”: уладальніцай квітка з круглай лічбай стала наша зямлячка з Калінінграда Таццяна Вайтовіч. У прэсе з’явілася інфармацыя, што яна завітала ў Мір з бацькамі і братам, а візіт у замак запланавалі родзічы даўно. Цікава, што юбілейныя наведвальнікі магнацкай рэзідэнцыі “зазірнулі сюды па дарозе на малую радзіму бацькі — Навагрудчыну”. Таццяна расказала, што ўсе атрымалі велізарнае ўражанне ад знаёмства з Мірскім замкам і абавязкова пабываюць там яшчэ раз. Госці мелі ўнікальную магчымасць акунуцца ў атмасферу старажытнага замка: для іх правялі касцюмаваную экскурсію, уручылі падарункі. Таццяна атрымала да таго ж памятны квіток і бясплатны сертыфікат на наведванне замкавага комплексу сёлета на чатыры персоны.
Паглядзець на тое, як умелі ўзводзіць моцныя будынкі і бараніць сваю зямлю ад ворагаў продкі, едуць тысячы людзей

Пабываць у Мірскім замку зімой – таксама цікаваНядаўна ў замкавым комплексе “Мір”, што непадалёку ад Нясвіжа, сустракалі паўмільённага наведвальніка. Падлік, заўважым, вёўся з часу завяршэння рэстаўрацыі замка ў 2011 годзе. І што асабліва прыемна супрацоўнікам газеты “Голас Радзімы”: уладальніцай квітка з круглай лічбай стала наша зямлячка з Калінінграда Таццяна Вайтовіч. У прэсе з’явілася інфармацыя, што яна завітала ў Мір з бацькамі і братам, а візіт у замак запланавалі родзічы даўно. Цікава, што юбілейныя наведвальнікі магнацкай рэзідэнцыі “зазірнулі сюды па дарозе на малую радзіму бацькі — Навагрудчыну”. Таццяна расказала, што ўсе атрымалі велізарнае ўражанне ад знаёмства з Мірскім замкам і абавязкова пабываюць там яшчэ раз. Госці мелі ўнікальную магчымасць акунуцца ў атмасферу старажытнага замка: для іх правялі касцюмаваную экскурсію, уручылі падарункі. Таццяна атрымала да таго ж памятны квіток і бясплатны сертыфікат на наведванне замкавага комплексу сёлета на чатыры персоны.
Варта заўважыць, што музей у Міры набыў самастойны статус толькі першага красавіка 2011 года, раней там быў філіял Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Цяпер замкавы комплекс “Мір” — адзін з тых, які часта наведваюць турысты. Тым часам рэстаўруюцца і будуць адкрывацца для наведвання іншыя замкі краіны. І сёлета прыярытэтам для Мінкультуры застаецца рэалізацыя дзяржпраграмы “Замкі Беларусі”. Пра тое гаварыў на калегіі міністр культуры Барыс Святлоў. Ён засяродзіў увагу на тым, што неабходна паскорыць правядзенне рэстаўрацыйных работ у Будслаўскім касцёле, і што трэба вызначыцца, як зберагаць гісторыка-культурную спадчыну, развіваць традыцыйную культуры ў Мсціслаўскай і Навагрудскай рэкрэацыйных зонах.
Нагадаем, паводле дзяржпраграмы “Замкі Беларусі” летась вяліся работы на 19 аб’ектах, на большасці — за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў, на двух — з пазабюджэтных крыніц. З рэспубліканскага бюджэту было выдзелена больш за два з паловай мільярды рублёў на фінансаванне рэстаўрацыі замкаў у Навагрудку, Лідзе, мястэчках Крэва і Гальшаны адпаведна Смаргонскага і Ашмянскага раёнаў. Праграма рэалізуецца да 2019 года: ствараюцца спрыяльныя ўмовы для захавання, аднаўлення і рацыянальнага выкарыстання аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця ўнутранага і ўязнога турызму. Цяпер шмат робіцца, каб захаваць на Беларусі як самі гісторыка-культурныя каштоўнасці, так і асаблівасці знешняга выгляду замкаў — напрыклад, іх сілуэты, прыроднае асяроддзе, навакольныя ландшафты.

Іван Іванаў

На здымку:
Пабываць у Мірскім замку зімой – таксама цікава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter