Замкі прымуць гасцей

Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” у гэтым годзе будзе адкрыты для турыстаў
Сёлета будзе здадзены ў эксплуатацыю першы пускавы комплекс, які ўключае ўязную браму і памяшканні, якія прылягаюць да яе. У гэтых памяшканнях ужо зроблены агульнабудаўнічыя работы. Наогул, увесь аб’ём работ, запланаваны ў першым квартале, выкананы. Неўзабаве ў Нясвіжскім замку будзе абсталявана гасцініца, а таксама рэстаран, сувенірныя крамы.

Намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Грыдзюшка паведаміў, што помнік архітэктуры XVI-XX стагоддзяў — замкавы комплекс у Міры ў гэтым годзе прыме вялікую колькасць турыстаў. Летась тут была добраўпарадкавана тэрыторыя ўнутранага дворыка замка, цяпер такія ж работы вядуцца на вонкавай частцы тэрыторыі. Госці тут таксама змогуць спыніцца ў гасцініцы, адпачыць у рэстаране.

Юрый Акімаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter