Замест правадоў — хвалi

У Беларусі да канца 2014-га адключаць правадное радыёвяшчанне

У Беларусі адключаць правадное радыёвяшчанне.

Нацыянальны аператар электрасувязі лічыць, што гэтая тэхналогія перадачы інфармацыі ўстарэла. Акрамя таго, рэнтабельнасць паслугі для РУП «Белтэлекам» вымушае жадаць лепшага.

Правадное радыёвяшчанне пачнуць адключаць з Гродзенскай і Мінскай абласцей. Уладальнікам радыёкропак прадугледжваецца прадастаўляць УКХ-прыёмнікі, з дапамогай якіх можна слухаць Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё.

Цалкам адключыць правадное радыё ў рэспубліцы плануецца да канца 2014 года.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter