Нарэшце збылася даўняя мара бацькоў i дзетак прыгранiчнага з Расiяй невялiкага райцэнтра Лёзна. Цяпер тут з’явiлася ўтульнае месца для сямейнага адпачынку. Цудоўнае прадпрыемства спажыўкааперацыi так i называецца: «Сямейнае кафэ».
З’яўленне яго стала магчымым пры асабiстай падтрымцы старшынi праўлення Белкаапсаюза Уладзiмiра Куляшова. На ўстаноўку сучаснага модуля, стварэнне прывабнага для сямейнага адпачынку iнтэр’ера з iнавацыйнага фонду Белкаапсаюза было выдзелена 300 мiльёнаў рублёў. I вось у самым цэнтры Лёзна на месцы ранейшай «забягалаўкi-пiўнухi» з’явiлася кафэ з поўнай атрыбутыкай для здаровага ладу жыцця.
Абаяльная гаспадыня «Сямейнага кафэ» Наталля Цiшуцiна разам з прадаўцом Ганнай Зуевай умеюць прыняць гасцей i стварыць iм выдатны настрой. Утульнае памяшканне адначасова можа змясцiць 40 наведвальнiкаў.