Заманлівы свет камп’ютарных гульняў

Беларускія каманды ў трэці раз прымуць удзел у Сусветных камп’ютарных гульнях.
Беларускія каманды ў трэці раз прымуць удзел у Сусветных камп’ютарных гульнях.

Больш за 35 тысяч ігракоў і балельшчыкаў прымуць удзел у Нацыянальным адборачным туры Сусветных камп’ютарных гульняў (WCG — World Cyber Games).
Сёлета зборныя 70 краін адправяцца ў амерыканскі Сіэтл, каб змагацца за чэмпіёнскі тытул і прызавы фонд у 2,5 мільёна долараў.
Першыя 28 лепшых каманд-удзельніц вызначацца па выніках адборачных спаборніцтваў, якія пройдуць у Доме культуры Трактарнага завода ў Мінску. А лепшых дзевяць ігракоў нацыянальнай зборнай, якія прадставяць Беларусь на World Cyber Games, будуць вызначаны пасля нацыянальнага фіналу — ён пройдзе ў сталіцы Беларусі 25 жніўня.

Віктар Уладзіміраў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter