О традициях белорусского соломоплетения 19 и 20 декабря расскажет телеканал «Беларусь 3»

Залатыя карункі палёў

Тэлеканал «Беларусь 3» 19 і 20 снежня раскажа пра традыцыі беларускага саломапляцення. Нядаўна спіс Сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА папоўніўся пятым элементам з Беларусі. Традыцыю беларускага саломапляцення прызналі знакавай з’явай. А ці ведаюць пра асаблівасці народнага рамяства беларусы? Таямніцы майстэрства раскрые тэлеканал «Беларусь 3».


Як паведамілі ў прэс-службе Белтэле­радыёкампаніі, у тэматычных праграмах раскажуць пра беларусаў, якія захоўваюць шматвекавыя традыцыі на сяле і ў горадзе. Так, 19 снежня ў праекце «Навіны культуры» адбуддзецца сустрэча з Марынай Нецвятаевай — мастацтвазнаўцам і супрацоўнікам Міністэрства культуры Беларусі, якая прадстаўляла народную традыцыю ў намінацыі «Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство, уменні» на XVII сэсіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

З 20 снежня ў 20:00 на «Беларусь 3» у серыі выпускаў праграмы пра гісторыка-культурныя каштоўнасці Беларусі «Жывая спадчына» можна даведацца пра асаблівасці мастацкіх практык саломапляцення ў розных рэгіёнах краіны — Віцебскай, Гомельскай і Брэсцкай абласцях, а таксама пра сакрэты майстэрства мінскіх мастакоў.

kuzmich@sb.by


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter