Залаты запас пчальнiка

У Гомельскi раён з’едуцца пчаляры з СНД i Прыбалтыкi

У Гомельскi раён з’едуцца пчаляры з СНД i Прыбалтыкi

III мiжнародны з’езд пчаляроў распачне работу 4 жнiўня на базе пансiяната «Качча» Гомельскага раёна. Больш за 170 прадстаўнiкоў нашай краiны, Украiны, Лiтвы, Латвii, Расii, Эстонii ўжо зарэгiстраваны ў якасцi дэлегатаў форуму. Як адзначыў старшыня Гомельскага абласнога грамадскага аб’яднання пчаляроў «Златамёд» Сяргей Сабураў, асноўная мэта мерапрыемства – садзейнiчанне ўсебаковаму развiццю пчалярства, павышэнне яго культуры, абмен вопытам i прапаганда перадавых метадаў утрымання пчальнiкоў.

Удзельнiкам з’езда будуць прапанаваны лекцыi i выступленнi вядомых вучоных у галiне пчалярства з Беларусi, Расii i Украiны, на секцыйных пасяджэннях утрымальнiкi грамадскiх пчальнiкоў — пчаляры-прыватнiкi, пчалiныя ветэрынары, медавары, юрысты абмяркуюць тэмы перадавых тэхналогiй «мядовай» справы, выкарыстання сучаснага iнвентару, а таксама хваробы пчол, атрыманне i выкарыстанне прадуктаў пчалярства. У праграме форуму – кансультацыi са спецыялiстамi i аўтарытэтамi ў галiне, дэманстрацыя навiнак, выстаўкi-продажы пчалярскага iнвентару i мёду, дэгустацыя прадукцыi, прэзентацыя новых кнiг i спецыяльных выданняў.

Як вядома, I мiжнародны з’езд пчаляроў прайшоў у Барысаглебскiм раёне Яраслаўскай вобласцi ў 2008 годзе, дэлегатаў з Беларусi на iм не было. Удзельнiкаў II пчалярскага форуму з Расii, Украiны, Iзраiля прымала Нiжагародская вобласць. У лiстападзе мiнулага года Гомельскае абласное грамадскае аб’яднанне пчаляроў «Златамёд» накiравала заяўку на правядзенне III з’езда на тэрыторыi Беларусi. Большасць членаў грамадскага савета пагадзiлiся з такой прапановай, хаця ў якасцi патэнцыяльных пляцовак для правядзення мiжнароднага мерапрыемства значылiся таксама Карэлiя i Мардовiя, якiя вызначаюцца высокiм узроўнем развiцця пчалярства.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter