Удзельнiкi Вялiкай Айчыннай вайны - аб баявым юнацтве, мужнасцi i 30-годдзi аб'яднання ветэранаў

Залаты фонд нацыi

Сёння людзі, вартыя прызнання і павагі, святкуюць юбілей сваёй арганізацыі.  Амаль 2 мільёны 650 тысяч нашых шаноўных грамадзян, сярод якіх не толькі ўдзельнікі вайны, але і ветэраны працы, у свой час перамаглі моцнага ворага, занова адбудавалі зруйнаваную вайной краіну. Пра вайну і мір, дасягненні і прыярытэты аднаго з самых масавых аб’яднанняў нам расказаў намеснік старшыні Рэспубліканскага савета Беларускага грамадзянскага аб’яднання ветэранаў Рыгор Рылькоў.

Сёння з намі каля 14 тысяч ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны, з іх крыху больш за 5 тысяч — непасрэдныя ўдзельнікі баявых дзеянняў.
Засталіся адзінкі тых, хто быў непасрэдным удзельнікам найважнейшых стратэгічных аперацый Чырвонай арміі

— Сёння ў нас з вялікай павагай ставяцца да старэйшага пакалення. Клапоцяцца пра яго, праяўляюць павагу, аддаюць належнае, — гаворыць Рыгор Рылькоў. — Гэта людзі, якім мы сур’ёзна абавязаныя. Іх ратным подзвігам у гады Вялікай Айчыннай вайны і пасля: яны доўгія гады працавалі, не шкадуючы сiл, каб аднавіць разбураную народную гаспадарку, узняць з руін краіну. І ім гэта ўдалося зрабіць. 

За 30 гадоў аб’яднанне зрабіла і робіць многае. Таму што ёсць для каго старацца. Сёння больш за 25% грамадзян краіны — сталае насельніцтва. Лічба, пагадзіцеся, вялікая. Возьмем толькі Мінскую вобласць, дзе жывуць 1 мільён 407 тысяч чалавек. З іх адрасатаў працоўных пенсій — 325 тысяч, гэта 25% у адносінах да насельніцтва іншых узроставых груп. Дарэчы, да 2030 года гэта лічба павялічыцца да 30%. Таму ёсць для каго і з кім працаваць.

Рыгор РЫЛЬКОЎ адзначае: «У нас з вялікай павагай ставяцца да старэйшага пакалення».

— Рыгор Сямёнавіч, 30-гадовы юбілей БГАВ рэальна пацвярджае, што клопат пра пажылых людзей — адна з прыярытэтных задач дзяржавы. Ці задавальняюць ветэранаў тыя ўмовы, якія для іх створаны?

— У нас, як нідзе, ёсць усе адміністрацыйныя, арганізацыйныя, метадычныя, дэмакратычныя, у тым ліку і фінансавыя, умовы для рэалізацыі нашых канкрэтных мэт. Дзяржава ўважліва і клапатліва да нас ставіцца. За час правядзення суботніх прамых тэлефонных ліній з прадстаўнікамі дзяржорганаў мы не можам узгадаць ні аднаго выпадку, калі б на іх са скаргай звярнуўся ветэран. Ніхто не наракаў на  адсутнасць дапамогі і садзейнічання ў вырашэнні нейкіх пытанняў. Усё таму, што мы імкнёмся аператыўна атрымліваць праўдзівую інфармацыю пра маральны, фізічны і духоўны стан нашых ветэранаў. Калі мы ў курсе іх спраў, можам хутка адрэагаваць. І ў гэтым нам дапамагае вялікая каманда — дзяржорганы, абласныя і раённыя выканкамы, дэпутацкі корпус, органы сацыяльнай абароны. Уключаюцца ў справу і актывісты прафсаюзаў, Чырвонага Крыжа і валанцёры БРСМ. Вялікі дзякуй ім за гэта. Таксама ў нас дзейнічаюць сістэма дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі для падтрымкі малазабяспечаных пажылых людзей, гарантаванае правядзенне комплексных медыцынскіх аглядаў ветэранаў вайны і працы, развіта гандлёвае, бытавое абслугоўванне і іншыя віды паслуг.

— Акрамя людзей, якія зрабілі важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё нашай краіны, у БГАВ уваходзяць ветэраны вайны. На вялікі жаль, з кожным годам іх побач з намі ўсё менш...

— Безумоўна, лічба вельмі малая. Сёння з намі каля 14 тысяч ветэранаў ВАВ, з іх крыху больш за 5 тысяч — непасрэдныя ўдзельнікі баявых дзеянняў. Гэта рэдкія людзі, залаты фонд нацыi, як я кажу. Мы з памочнікамі аб’яднання стараемся надаваць ім максімум увагі. Інакш і быць не павінна. Засталіся адзінкі тых, хто быў непасрэдным удзельнікам найважнейшых стратэгічных аперацый Чырвонай арміі — абароны Масквы, Сталінградскай бітвы, Курскай танкавай бітвы, вызвалення Беларусі, узяцця Берліна. У нашых радах ёсць такія, як, напрыклад, Аляксандр Слабада — ён адзіны ў краіне сведка бітвы на Буйніцкім полі. А вось Іван Муравейка — той, хто на калоне Рэйхстага пакінуў запіс: «Я — Іван з Беларусі». Падзеі тых часоў ён апісаў у аднайменнай кнізе. Дарэчы, выданне раскупілі ў лічаныя дні. Як і іншыя зборнікі нарысаў, апавяданняў, паэм, вершаў гэтага цудоўнага аўтара. І нягледзячы на шаноўны ўзрост, Муравейка працягвае пісаць. Увогуле шмат у нас цікавых людзей, якім ёсць што расказаць. Да прыкладу, Пётр Паляшчук: на працягу ўсёй вайны ён вёў дзённік, дзе падрабязна апісваў усё, што адбывалася вакол. Ганаруся знаёмствам і з адзіным у краіне ўдзельнікам парада 7 лістапада 1941 года. Можна доўга пералічваць усіх паважаных людзей, якія ўваходзяць у наша аб’яднанне. Гэта дастойныя захавальнікі і прадаўжальнікі патрыятычных традыцый старэйшых пакаленняў.

Без сілы волі і ўпартасці ў жыцці практычна немагчыма чагосьці дасягнуць — гэта галоўнае,
што ветэраны вайны i працы хочуць перадаць сваім унукам і праўнукам
Фота Анатоля БАСАВА

— Моладзь сёння імкнецца пераняць вопыт і веды ветэранаў?

— Безумоўна. Можа, і таму, што мы патрыёты па сутнасці сваёй. Не знойдзеце ніводнай сям’і, дзе ў родзе не было б удзельнікаў Вялiкай Айчыннай вайны, дзяцей вайны, «афганцаў», воінаў-інтэрнацыяналістаў і гэтак далей. Тыя, хто застаўся жывы, штодзень паказваюць добры прыклад. Кожны чацвёрты член БГАВ, а гэта больш за 650 тысяч ветэранаў вайны i працы, працягвае працаваць. І робяць яны гэта не дзеля фінансавай выгады. Проста прывыклі быць карыснымі, запатрабаванымі ў грамадстве. Нягледзячы на шаноўны ўзрост, жадаюць і далей рабіць свой уклад у развіццё і росквіт краіны.

Мне было шэсць гадоў, калі скончылася вайна. З нашай сям’і на фронт пайшлі 12 мужчын. На жаль, ніводзін з іх не вярнуўся. Трэба было неяк жыць... Жанчыны, няшчасныя ўдовы, стараліся як маглі: з усіх сіл працавалі, каб забяспечыць дзецям пражытак. У прамым сэнсе цягнулі на сабе лямку — аралі зямлю. З-за адсутнасці тэхнікі і коней усе работы даводзілася выконваць уручную. Самі цягнулі плуг. Я, вядома, дапамагаў. І тады ўжо зразумеў, што без сілы волі і ўпартасці ў жыцці практычна немагчыма чагосьці дасягнуць. Думаю, гэта галоўнае, што ветэраны вайны i працы хочуць перадаць сваім унукам і праўнукам.

ЛІЧБА

Сёння ў склад БГАВ уваходзяць шэсць абласных арганізацый, Мінская гарадская, 10 галіновых, 154 гарадскія і раённыя, больш за 6200 пярвічных ветэранскіх арганізацый.

Юлія ПАПКО

ypopko@bk.ru


«На меня уже написали похоронку»


Михаил ПАЦИОРА: «БООВ рядом и в горестные, и в радостные моменты нашей жизни».
Семья Михаила Дмитриевича Пациоры переселилась в Алтайский край, где он и провел свои беззаботные детские годы. С началом Великой Отечественной отец ушел на фронт: зимой 1942 года он погиб, обороняя Москву. Михаилу было всего 16 лет, когда он стал проситься вступить в ряды Красной армии, а осенью 1943-го — стал рядовым 221-й Краснознаменной Мариупольской стрелковой дивизии. Свое совершеннолетие встретил уже на фронте…

В августе 1944-го под Выборгом разведгруппа Михаила Дмитриевича попала под перекрестный обстрел вражеской и советской артиллерии, он чудом уцелел. Разведчик Пациора 16 часов без сознания пролежал на поле боя. «Когда очнулся, было ощущение, что нахожусь в середине темной трубы и медленно поднимаюсь вверх, к светлому кругу», — Михаил Дмитриевич вспоминает детали своего второго дня рождения. Ползком он смог добраться до советских позиций. Сослуживцы не поверили своим глазам, увидев его в окопе: на Михаила уже успели написать похоронку.

Конец войны разведчик Пациора встретил в звании старшины, быстро освоил навыки сапера и, ликвидируя минные поля, помогал избавлять белорусскую землю от отголосков войны. После увольнения в запас в 1955 году Михаил Дмитриевич с женой и дочерью перебрался в Руденск, где живет и поныне. Трудился на Руденском заводе пластмассовых изделий. А в 1987 году, с момента образования БООВ, бывшего разведчика Пациору избрали председателем местного ветеранского совета. Только три года назад он покинул этот пост по состоянию здоровья. 

«Ветеранское объединение рядом и в горестные, и в радостные моменты нашей жизни, — признается Михаил Дмитриевич. — Мы постоянно организовывали встречи школьников с участниками партизанского движения. Приезжали даже делегации из Италии и Германии — представители народов, некогда находившихся по разные стороны баррикад, встречались прямо в штабной землянке, которая сохранилась в деревне Сергеевичи».

К сожалению, сегодня в Руденске осталось всего 11 ветеранов и еще несколько бывших узников концлагерей. Время неумолимо движется вперед. Нашему герою без малого 92 года, но он пишет стихи: о войне, о любви, о родном крае — уже издал два сборника, готовит третий. В подготовке книг помогает его дочь, которая ухаживает за отцом, как и двое сыновей. Михаил Дмитриевич — почетный член ветеранского объединения, к нему часто обращаются за советом. 

Михаил Пациора в деталях помнит  те ужасы, которые довелось пережить юношей в годы войны. Но он никогда не терял бодрости духа и оптимизма, этим его качествам может позавидовать современная молодежь.

Илья КРАСОВСКИЙ


Падлетак за станком кулямёта


Анатоль Лявонцьевіч Канановіч нарадзіўся ў вёсцы Толкава Брэсцкай вобласці. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, хлопцу споўнілася 14 гадоў. Ужо тады ён ведаў, што абавязкова будзе прымаць удзел у вызваленні Радзімы.

Анатоль КАНАНОВІЧ стаў салдатам Чырвонай арміі і лепшым кулямётчыкам ва ўзводзе ў 16 гадоў

На фронт Анатоля не бралі, і ён вырашыў дапамагаць партызанам: разам з сябрамі  збіраў зброю, патроны, вайсковае адзенне, якія заставаліся пасля бою. У 1942 годзе Анатоль Канановіч быў прыняты ў партызанскі атрад. Хлопец прымаў удзел у падрывах трох нямецкіх эшалонаў і чыгуначнага палатна, у баі на Здзітаўскай пераправе праз раку Ясельду. Юны партызан усё ж такі стаў салдатам Чырвонай арміі, а пасля і лепшым кулямётчыкам ва ўзводзе, калі яму было ўсяго 16 гадоў! 

— Вайна — гэта страшна. Цяжкай была мая партызанская служба: холад, голад, хваробы… Дзве зімы мы правялі на вуліцы, а маразы тады — уявіце сабе — былі каля 40 градусаў! Спалі спачатку ў снезе, а потым у зямлянках, дзе многія падхапілі тыф. Добра хоць, што насельніцтва партызанам заўсёды дапамагала. У свае 16 гадоў я запiсаўся ў Чырвоную армію і дадаў сабе два гады, каб мяне ўзялі. Бацька загінуў перад вайной, маці памерла ад хваробы, родных брата і сястру забралі ў дзіцячы дом. На фронце, зразумела, вельмі страшныя рэчы адбываліся. Напрыклад, прыйшлі мы ва Усходнюю Прусію, спыніліся папоўніць запасы і адпачыць, выкапалі акопы — а тут немцы пачалі абстрэльваць. З акопа ніяк не вылезеш, толькі ноччу нам прывозілі паесці. Спаць часам прыходзілася стоячы. Так правялі мы 17 дзён і потым пайшлі ў наступленне. Паранены я быў два разы: у 1944 годзе — пад Варшавай і ў 1945-м — пад Кёнігсбергам. Вайна для мяне скончылася 14 мая ў Празе. Тады гэта была самая вялікая радасць у маім жыцці.

Дзіўна, як жудасныя падзеі могуць адкласціся ў памяці чалавека на ўсё жыццё: Анатоль Канановіч да дробязей узгадвае ваенны час. Аднак, нягледзячы на ўсё перажытае, наш герой дакладна ведае: перамога таго каштавала. «Трэба памятаць урокі вайны. У некаторых краінах, на жаль, пра гэта сталі забывацца», — гаворыць Анатоль Лявонцьевіч.

Дарэчы, з 1997 года Анатоль Канановіч — старшыня Савета ветэранаў Савецкага раёна Мінска. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, ордэнам Пашаны, двума медалямі «За адвагу», медалём «За перамогу над Германіяй», медалём «За доблесную працу» і яшчэ 22 медалямі, граматамі Міністэрства фінансаў БССР, падзякамі Прэзідэнта.

Юлія МАТУЗАВА


Партызанскiя сыны


Віктар КОСТКА здзейснiў не адзін дзясятак баявых і працоўных подзвігаў.

Вайну Віктар Костка памятае да дробязей, нібы ўчора гэта было. Калі яна пачалася, хлопцу было ўсяго 14 гадоў. Аднак прыйшлося рана пасталець. У 1942 годзе немцы спалілі родную вёску Новы Гарадок на Магілёўшчыне — з 200 чалавек жыхароў загінула трэць.

«Страшная карціна ўсплывае: жанчыны бягуць, у іх страляюць, тыя падаюць. Я паўзу — мяне так навучылі. Так дабраўся да рэчкі, схаваўся пад карчом. Вакол крыкі, агонь. Памятаю, як сабакі скуголілі — страцілі любімых гаспадароў», — усплывае ў памяці суразмоўцы. Усе вясковыя, хто выратаваўся, пайшлі ў партызаны. Віця, які застаўся без прытулку, — за імі, не раздумваючы.

 «Я і аднагодкі дакладна выконвалі заданні камандзіра атрада, — успамінае ветэран. — Добра арыентаваўся ў мясцовым лесе, гэта дапамагала. Часта выходзіў да чыгункі, дзе стаяў фашысцкі гарнізон. Назіралі за непрыяцелем: зліваліся з мясцовай дзятвой або па-акцёрску гулялі ў збіральнікаў грыбоў і ягад, на нас не звярталі ўвагі». Віктар Костка з таварышамі стараўся нанесці фашыстам як мага большы ўрон. Памятае, як залазілі на слупы і пераразалі лініі сувязі. 

 «Добра ў мяне гэта атрымлівалася, спрытным быў», — усміхаецца.

Сваімі баявымі і працоўнымі заслугамі ветэран хваліцца не любіць. Ваяваў, служыў, пабачыў усякага. Перажыў смерць братоў — пасля вайны з пяці дзяцей засталіся толькі Віктар з параненым братам. Добра, бацькі ўцалелі і змаглі дажыць да старасці. 

Вайна пазбавіла Віктара Фёдаравіча юнацтва, але сфарміравала яго як асобу. Навучыла шанаваць жыццё, быць працавітым і мужным. Сваёй жыццёвай мудрасцю ён гатовы дзяліцца з падрастаючым пакаленнем, пакуль ёсць сілы. «Цяперашняя моладзь часцяком хоча мець усё і адразу. А такое толькі ў казцы бывае або ў ашуканцаў атрымліваецца. Каб дасягнуць вышынь, трэба быць сумленным. Шмат вучыцца і працаваць, не пакладаючы рук, — упэўнены ветэран. — Інакш нічога не атрымаецца».

Сёння Віктар Костка — першы намеснік старшыні савета Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў. Актыўна кантактуе з моладдзю — выступае ў школах, каледжах, ВНУ. Усё для таго, каб супрацьстаяць фальсіфікацыям фактаў пра вайну. «Людзі нярэдка чэрпаюць інфармацыю з недакладных крыніц. Мы ж абапіраемся на факты, архіўныя даныя і свой жыццёвы вопыт», — расказвае, як працуе са студэнтамі гістарычных факультэтаў. І адзначае: у нашай краіне шануюць праўду пра Вялікую Айчынную вайну і клапоцяцца пра тых, на чыю долю выпалі нягоды тых гадоў.

Сёння на грудзях ветэрана — медалі «За баявыя заслугі»,  «За перамогу над Германіяй», «За ўзяцце Кёнігсберга», ордэн Айчыннай вайны II ступені. У скарбонцы ўзнагарод палкоўніка ў адстаўцы ёсць ордэн Айчыны III ступені і яшчэ мноства розных узнагарод.

Юлія ІОСІФАВА


Исповедь настоящего полковника


Анатолий КОСАРЕВ в молодости командовал солдатами вдвое старше его
Военный путь Анатолия Косарева начался 22 июня 1941 года, когда фашисты стали бомбить родной Кобрин. 15-лет-ний Толя поехал к родным в Москву, затем попал в Саратов, а отец остался на передовой. В 1942-м отец забрал сына в штаб тыла 56-й армии. 

В военные годы юноша объездил почти весь Кавказ. «Прекрасно помню, как освобождали Минеральные Воды, — с грустью говорит Анатолий Федорович. — Открыли дверь в одном из пакгаузов, а там трупы штабелями уложены. Видимо, фашисты приготовили их для сжигания, да не успели. Меня оттуда сразу попросили уйти, чтобы не смотрел на эти ужасы…» 

Во время войны Анатолий Федорович успел окончить военное училище. Это и предопределило дальнейшую карьеру. В конце учебы весь курс написал рапорты об отправке на передовую. Но в штабе их не рассмотрели и продлили выпускникам отпуск, чтобы разобраться с распределением. «Так и получилось, что на фронт мы не успели, а Победу встретили в Москве. На улицах тьма народу. Все кричали ура», — вспоминает тот день бывший военный. 

Уже после войны Анатолий Федорович получил две самые важные награды в своей жизни — медаль «За победу над Германией в Великой Отечественной войне» и орден Отечественной войны II степени. 

Анатолий Федорович отправился служить в Чернигов в 4-й железнодорожный мостовой полк. Принимая на мостобазу, командир полка дал напутствие: «Здесь солдаты старше меня, многим за 50 уже. Ты на них не кричи, отдавай приказы спокойно. Они все сделают». «Поначалу страшновато было. Все-таки люди взрослые, а я — юнец совсем, — с легкой улыбкой рассказывает Анатолий Федорович. — Наш полк отправили восстанавливать жилые дома на Крещатике. А в Чернигове оставили только лесопилку, хозчасть, один взвод и меня за старшего. Но ничего, справился!»

А потом был Вильнюс. Именно здесь за Косаревым закрепилось звание «наш комендант»: «Я быстро перезнакомился со всем руководством, как и положено по уставу. Лично беседовал с первым секретарем ЦК КП Литовской ССР Снечкусом Антанасом Юозовичем». 

Во время Карибского кризиса Анатолий Федорович помогал переправлять войска на Кубу. А позже и сам отправился туда в двухлетнюю командировку. Там пришла третья значимая награда — медаль «К 20-летию кубинской революции». Военную карьеру он завершил в Минске в должности военного коменданта и звании полковника.

Анатолий Федорович с большим теплом отзывается о своих товарищах: «Друзья и родственники живут по всему бывшему СССР. Здесь, в Минске, тоже много хороших знакомых. Бывает, позвоню, скажу: «Сейчас приду», — и меня ждут. Обязательно встречаемся на праздники. Раньше сам ходил на все эти торжества, а сейчас за мной специально машину присылают. Многих друзей, к сожалению, уже нет с нами. Но меня не забывают их дети, внуки — вот она, настоящая дружба!»

Анна ПАРШИНА

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter