Залатая сярэдзiна Вольгі Гмырак

Прафесійнае свята Дзень юрыста ўвайшло ў асабісты каляндар Вольгі ГМЫРАК (на здымку) чатыры гады таму назад. Вызначыцца з прафесіяй ёй дапамагла мама, якая з малых гадоў заўважыла за дачкой прагу да справядлівасці, імкненне да парадку ў справах, да таго, каб усё было належна, па правілах. Тое, што сярод збораў законаў і палажэнняў адчувае сябе нібы рыба ў вадзе, Вольга зразумела акурат падчас навучання ў Тэхнікуме бізнэсу і права. А таму рашэнне працягнуць адукацыю ў Міжнародным універсітэце «МІПСА», на завочным аддзяленні, было лагічным і наўрад ці нечаканым для блізкіх і сяброў. — Ёсць такі выраз: каб рухацца наперад, неабходна, як мінімум, не стаяць на месцы, — тлумачыць Вольга. — Гэтай думкай я кіравалася, калі падавала дакументы ва ўніверсітэт, і яна ж у 2011 годзе падштурхнула мяне да ідэі самастойна пераехаць з Глыбокага ў Мінск. Дагаворная, кадравая, прэтэнзійна-іскавая работа, працоўнае заканадаўства — вырашэнне пытанняў, якія ўзнікаюць у гэтых сферах, сёння ўваходзіць у абавязкі юрысконсульта юрыдычнай службы ПУП «Вылічальны цэнтр Белкаапсаюза» Вольгі Гмырак. На яе рабочым стале заўсёды можна ўбачыць кіпу дакументаў, матэрыялаў і часопісаў прафесійнай накіраванасці. Аднак, нягледзячы на гэта, Вольгу наўрад ці можна назваць скрупулёзным букваедам. Яна ва ўсім здольна знайсці залатую сярэдзіну. У тым ліку і ў суадносінах працы і захапленняў. А іх у маладога юрыста шмат: псіхалогія, індыйская ведычная філасофія і медыцына, плаванне і пілатэс. Вольга цвёрда ўпэўнена, што аптымальны фізічны рух разам з плённай працоўнай дзейнасцю — залог здароўя. Фота: Валерый ХАРЧАНКА

Прафесійнае свята Дзень юрыста ўвайшло ў асабісты каляндар Вольгі ГМЫРАК (на здымку) чатыры гады таму назад. Вызначыцца з прафесіяй ёй дапамагла мама, якая з малых гадоў заўважыла за дачкой прагу да справядлівасці, імкненне да парадку ў справах, да таго, каб усё было належна, па правілах.

Тое, што сярод збораў законаў і палажэнняў адчувае сябе нібы рыба ў вадзе, Вольга зразумела акурат падчас навучання ў Тэхнікуме бізнэсу і права. А таму рашэнне працягнуць адукацыю ў Міжнародным універсітэце «МІПСА», на завочным аддзяленні, было лагічным і наўрад ці нечаканым для блізкіх і сяброў.

— Ёсць такі выраз: каб рухацца наперад, неабходна, як мінімум, не стаяць на месцы, — тлумачыць Вольга. — Гэтай думкай я кіравалася, калі падавала дакументы ва ўніверсітэт, і яна ж у 2011 годзе падштурхнула мяне да ідэі самастойна пераехаць з Глыбокага ў Мінск.

Дагаворная, кадравая, прэтэнзійна-іскавая работа, працоўнае заканадаўства — вырашэнне пытанняў, якія ўзнікаюць у гэтых сферах, сёння ўваходзіць у абавязкі юрысконсульта юрыдычнай службы ПУП «Вылічальны цэнтр Белкаапсаюза» Вольгі Гмырак. На яе рабочым стале заўсёды можна ўбачыць кіпу дакументаў, матэрыялаў і часопісаў прафесійнай накіраванасці. Аднак, нягледзячы на гэта, Вольгу наўрад ці можна назваць скрупулёзным букваедам. Яна ва ўсім здольна знайсці залатую сярэдзіну. У тым ліку і ў суадносінах працы і захапленняў. А іх у маладога юрыста шмат: псіхалогія, індыйская ведычная філасофія і медыцына, плаванне і пілатэс. Вольга цвёрда ўпэўнена, што аптымальны фізічны рух разам з плённай працоўнай дзейнасцю — залог здароўя.

Фота: Валерый ХАРЧАНКА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter