Штраф в 4910 рублей, конфискованная лодка и уголовное дело: как мы вместе с инспекторами задерживали браконьеров в Мозырском районе

Залатая рыбка

З 1 красавіка ў Мінскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцях уводзіц­ца забарона на лоўлю рыбы, у Віцебскай вобласці — з 10 красавіка, а ў Брэсцкай і Гомельскай яна ўжо дзей­нічае. У перыяд забароны, звязанай з нерастам рыбы, дазволена толькі аматарская лоўля з берага і толькі адной вудай, маламернымі суднамі карыстацца забаронена. Каб пераканацца, як гэтыя патрабаванні выконваюцца рыбакамі, карэспандэнт «Р» разам з інспектарамі аховы жывёльнага і расліннага свету выйшаў у рэйд.

Магутны Днепр абмывае Жлобін. Менавіта з супрацоўнікамі Жлобінскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету я выйшаў у рэйд на браканьераў.

У сетцы закона

За кожную незаконна здабытую рыбіну парушальнікі абавязаны пакрыць прычыненую прыродзе шкоду, якая ў перыяд забароны вылічваецца ў трохразовым памеры. Напрыклад, за акуня ці плотку, злоўленыя падчас вясновага нерасту, прыйдзецца заплаціць па тры базавыя велічыні штрафу, за шчупака — 9, сом пацягне на 12, судак — на 18. Самы дарагі — жэрах, за адну рыбінку 36 базавых велічынь штрафу! 

Калі памер шкоды перавысіць 100 базавых велічынь, браканьераў прыцягнуць да крымінальнай адказнасці. А «назбіраць» гэтую суму шкоды вельмі лёгка. Два невялікія жэрахі і чатыры шчупакі — вось і крымінальны артыкул 281 «прыплыў». Рыба становіцца сапраўды залатой.

Акрамя нанесенай прыродзе шкоды браканьеры кампенсуюць сам кошт незаконна здабытай рыбы. З агаворкай: пры немагчымасці яе канфіскацыі і эканамічнай немэтазгоднасці далейшага выкарыстання. Так амаль заўсёды і бывае, таму што здабытую рыбу павінна праверыць санітарна-эпідэміялагічная экспертыза, паслугі якой абыдуцца ў некалькі соцень рублёў.

Людзі ў зялёным

Магутны Днепр абмывае Жлобін. Менавіта з супрацоўнікамі Жлобінскай міжраённай інспек­цыі аховы жывёльнага і расліннага свету я выйшаў у рэйд на бра­каньераў. Вотчына інспекцыі шырокая: акрамя Жлобінскага яшчэ Рагачоўскі, Кармянскі, Чачэрскі і Буда-Кашалёўскі раёны.

Ліхтаром Мікалай Кручкоў  асляпіў людзей у лодцы. Адрэналін ударыў у кроў усіх удзельнікаў гэтай сцэны. Аднак у лодцы плылі звычайныя паляўнічыя, яны сплаўляліся з дзічынай.

Толькі з пачатку года мясцовыя інспектары канфіскавалі ў браканьераў два кіламетры сетак. Дарэчы, зараз у краіне дзейнічае акцыя «Здавайце сеткі» для патэнцыяльных браканьераў. Здаў сеткі добраахвотна — толькі паўшчуваюць, а калі інспектары ці міліцыя знойдуць — штраф ад 5 да 50 базавых велічынь.

Прага нажывы часам нясцерпна вабіць некаторых рыбакоў. А пасля таго як іх ловяць, выгінаюцца, што той шчупак, прапануюць інспектарам падказку «50 на 50» — рыбу падзяліць, грошы. А ў адказ — цішыня. Больш хітрыя браканьеры сочаць за рухам інспектараў, ставяць людзей на шухеры ля падыходаў да рэк, пакуль «калегі» здымаюць сеткі. Аматары рыбалкі сеткамі нават стварылі ў інтэрнеце групу «зялёныя», дзе абменьваюцца дадзенымі аб перамяшчэнні інспектараў. Таму тыя часцяком працуюць у грамадзянскім адзенні і на асабістым транспарце.

Хлопцы з маёй кантрольнай групы не спяшаліся раскрываць свае прозвішчы, але як жа тады пісаць — інспектар нумар адзін, два, тры? Так не пойдзе. Аляксандр Бандарэц — вадзіцель, Вячаслаў Жукаў — дзяржаўны інспектар і Мікалай Кручкоў — намеснік начальніка інспекцыі, такім складам мы будзем шукаць браканьераў.

Унеслі ў маршрут заданне. У мясцовым РАУС атрымалі зброю — два аўтаматы і сігнальны пісталет. У асноўным страляць нават у паветра не прыходзіцца — пярцовы балончык нядрэнна ўціхамірвае запал правапарушальнікаў.

Па Дняпры пойдзем на лодцы, таму ўзяў з сабой сухпай і напіўся чаю на запас, апрануўся па-баявому: боты, непрамакальныя штаны, на галаве цёплая балаклава — адным толькі выглядам наганяць страху на браканьераў.

Перад спускам на ваду праеха­ліся па наваколлі горада, з берага шукаем сеткі і лодкі ў зарасніках. Машыну пакінулі за кіламетр, да вады — пешшу. Вячаслаў Жукаў углядаецца ў водную роўнядзь:

— У асноўным рыбакі ставяць сеткі глыбінёй паўтара метра. Чапляюць іх за пучкі травы, кусты або калкі пад вадой.

Пакуль прыкмет дзейнасці браканьераў не заўважылі.

Двое ў лодцы, не лічачы цеплавізар

Браканьеры выходзяць на про­мысел пасля захаду сонца. Дачакаліся змяркання. Спусцілі лодку ў Днепр ужо пад шчыльным покрывам ночы — лішняя засцярога і маскіроўка не перашкодзяць.

За кожную незаконна здабытую рыбіну парушальнікі абавязаны пакрыць прычыненую прыродзе шкоду.

На лодцы з Мікалаем Кручковым пройдзем 20 кіламетраў. Прыблізны час на дарогу — каля дзвюх гадзін. Чаму так доўга — плывём амаль на халастых, каб не выдаваць сябе, перагаворваемся шэптам. А рухавік у нас «Хонда» — 50 конскіх сіл. Моц! Калі прыйдзецца — куляй ірванём у пагоню. Убачым браканьераў значна раней, чым яны пачуюць нас, дзякуючы цеплавізару, у яго оптыцы покрыва ночы рассейваецца.

Мікалай Кручкоў усяго на пару гадоў старэйшы за мяне, а ўжо намеснік начальніка інспекцыі. Чалавек жыве працай. Прасядзець у засадзе пяць гадзін, а потым па пояс у вадзе гнацца за парушаль­нікам для Мікалая звычайная справа.

Купал неба зоркі вышылі бліскучай коўд­рай, яна накрыла ціхія воды Дняпра. Штыль. Вакол ні гуку, толькі тарабаніць нешта на сваім японскім наш рухавік. Раптам Мікалай Кручкоў ажывіўся. Цішэй адпусціў кароткае: 

— Бачу лодку.

Прычальваем бліжэй. У апошні момант паскараемся. Фактар нечаканасці. Ліхтаром інспектар асляпіў людзей у лодцы: 

— Стаяць, дзяржаўная ін­спек­­цыя аховы жывёльнага і раслін­нага свету!

Адрэна­лін ударыў у кроў усіх удзель­нікаў гэтай сцэны. Аднак у лодцы плылі звычайныя паляў­нічыя, яны сплаў­ляліся з дзічынай. Усе патрэбныя дакументы ў іх на руках.

Добры ўлоў

А першай гадзіне ночы нам патэлефана­валі інспектары з Мазыра, злавілі браканьераў, тым пагражае крымі­нальны артыкул. 

Едзем. Шлях няблізкі — тры гадзіны. Надвор’е супраць нас. Бачнасць нулявая. У лабавое шкло цаляюць буйныя камякі снегу, нібы ляціш у зоркалёце. Затрымалі браканьераў каля вёскі Балажэвічы, што ў пойме Прыпяці, самай рыбнай ракі ў краіне, дарэчы.

Незаконны ўлоў — 17 ляшчоў і адзін жэрах. Агульная вага рыбы 27 кілаграмаў — нанесена шкода на 4819 рублёў, плюс кошт рыбы 91 рубель.

Браканьеры — простыя мясцовыя мужыкі. Стаяць паніклыя:

— Дзецям паесці рыбу лавілі.

Ці варта верыць браканьерам?

— Чаму тады сеткамі, пра забарону чулі? — удакладняю.

— Так, але пераблыталі дні, думалі, яна заўтра пачынаецца, — апраўдваюцца гора-рыбакі.

Надзіманую лодку канфіскуюць, рыбу забяруць як доказ. Браканьеры ішлі за лёгкай здабычай, а ў выніку апынуліся без лодкі, улову, з вялікім штрафам і паўстануць перад судом. На іх разгубленых тварах застыла нямое пытанне — а ці варта было яно таго?

ikras@sb.by

Фота аўтара
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter