«Залатая» рыбка

У Жыткавіцкiм раёне затрымана група рыбакоў-браканьераў

Групу рыбакоў-браканьераў затрымалі супрацоўнікі Тураўскай міжраённай інспекцыі аховы расліннага і жывёльнага свету падчас правядзення начнога рэйду непадалёк ад вадаёмаў рыбгаса «Чырвоная зорка» Жыткавіцкага раёна. У спыненым інспектарамі аўтамабілі «аўдзі», апрача вадзіцеля і двух пасажыраў, знаходзілася 99 асобін рыбы агульнай вагой 72 кілаграмы, а таксама тры сеткі з лёскі.

Як высветлілася, браканьеры ноччу прабраліся на тэрыторыю нагульнай сажалкi рыбгаса каля мікрараёна Азёрны і вылавілі амаль сто карпаў, чым прычынілi ўрон рыбнай гаспадарцы на суму амаль паўтара мільёна рублёў. Арганізатарам незаконнай лоўлі выступаў раней асуджаны за крадзеж дзевятнаццацігадовы непрацуючы жыткаўчанін. Апрача кры-мінальнай адказнасці за новае злачынства яму, а таксама двум іншым аматарам дармавога пагражае адміністратыўная — за непадпарадкаванне законным патрабаванням работнікаў інспекцыі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter