“Залатая пчолка” збірае таленавітых

Сапраўдным феерверкам талентаў завяршыўся XIII Міжнародны фестываль дзіцячай творчасціАмаль на цэлы тыдзень гарадок Клімавічы на Магілёўшчыне ператварыўся ў сталіцу фестывалю, а эстрадныя пляцоўкі і нават цэлыя вуліцы – у адну вялікую сцэну. На дзіцячы фэст, ужо традыцыйны, прыехала больш за дзвесце юных талентаў з 11 краін. Хлопчыкаў і дзяўчынак чакалі выпрабаванні ў творчых конкурсах па вакале, харэаграфіі і выяўленчым мастацтве. Выканальніцкі ўзровень і майстэрства канкурсантаў ацэньвала аўтарытэтнае журы, у якое ўваходзілі вядомыя музыканты, крытыкі і мастацтвазнаўцы.
Сапраўдным феерверкам талентаў завяршыўся XIII Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці

Юныя ўдзельніцы фэсту ахвотна пераймаюць досвед народных майстрыхАмаль на цэлы тыдзень гарадок Клімавічы на Магілёўшчыне ператварыўся ў сталіцу фестывалю, а эстрадныя пляцоўкі і нават цэлыя вуліцы – у адну вялікую сцэну. На дзіцячы фэст, ужо традыцыйны, прыехала больш за дзвесце юных талентаў з 11 краін. Хлопчыкаў і дзяўчынак чакалі выпрабаванні ў творчых конкурсах па вакале, харэаграфіі і выяўленчым мастацтве. Выканальніцкі ўзровень і майстэрства канкурсантаў ацэньвала аўтарытэтнае журы, у якое ўваходзілі вядомыя музыканты, крытыкі і мастацтвазнаўцы.
Кожны ўдзельнік знаёміў гледачоў з самабытнай культурай сваёй краіны. Напрыклад, у рэпертуары вакальнага ансамбля “Дарын” з Казахстана гучалі нацыянальныя песні. Турэцкая салістка Дурэ Гюрдал парадавала публіку не толькі мелодыямі сваёй краіны, але і цудоўным выкананнем беларускіх песень. А дзіцячы ансамбль народнага танца і песні “Даравіца” з Новасібірскай вобласці “запальваў” дзівосным выкананнем як рускіх прыпевак і беларускіх песень, так і не менш гарачымі танцамі.
Конкурсная праграма ўдзельнікаў ацэньвалася ў трох намінацыях. У намінацыі “Вакальнае мастацтва” самай высокай ацэнкі журы былі ўдастоены саліст народнай эстраднай студыі “Ліра” Ягор Шаранкоў са Светлагорска, вакальны ансамбль “Міні-Джаз” з Вільнюса. У намінацыі “Харэаграфічнае мастацтва” лепшымі аказаліся народны ансамбль танца “Бусуёк Молдовенеск” з малдаўскага горада Сынджэрэй і ансамбль сучаснага танца “Ракета” з Ніжняга Ноўгарада. У намінацыі “Выяўленчае мастацтва” перамога дасталася Яўгеніі Яблонскай з Гродна, у намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” – Таццяне Рабковай з беларускіх Горак. А спецыяльны прыз “За захаванне беларускай песеннай культуры” атрымаў дзіцячы ансамбль народнай песні і танца “Даравіца” з рабочага пасёлка Горны Новасібірскай вобласці
“Нам вельмі-вельмі прыемна атрымаць прыз. Мы ўпершыню прыехалі ў Беларусь. Доўга рыхтаваліся да гэтага конкурсу і, вядома ж, хацелі парадаваць гледачоў выкананнем песень на беларускай мове. Відаць, у нас атрымалася! – падзялілася сваімі ўражаннямі Наталля Капылова, мастацкі кіраўнік ансамбля народнай песні і танца “Даравіца”. – Хочацца сказаць вялікі дзякуй арганізатарам гэтага фестывалю. Гэта сапраўднае свята, якое дае магчымасць пазнаёміцца з культурай многіх народаў. я пераканана, што падобныя мерапрыемствы не толькі дапамагаюць раскрыць творчыя здольнасці нашых дзяцей, але і спрыяюць іх зносінам і далейшаму сяброўству”.

Іна Ганчаровіч

На здымку:
Юныя ўдзельніцы фэсту ахвотна пераймаюць досвед народных майстрых
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter